Майстар слова-2013

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна прайшоў адкрыты конкурс аратарскага майстэрства “Майстар слова-2013”. У 10-ым, юбілейным спаборніцтве прымалі ўдзел студэнты розных факультэтаў ВНУ, а таксама вучні старэйшых класаў устаноў адукацыі вобласці. Аднак да фіналу дайшоў толькі 21 чалавек. Сярод іх і Павел Канановіч, вучань 11 “Б” класа раённай гімназіі. Заключны этап складаўся з 2 тураў. У першым неабходна было падрыхтаваць дамашняе заданне і прадставіць на суд журы троххвіліннае вуснае выступленне на тэму: “Мой праект удасканалення сябе, краіны і грамадства”. Выказванне, як адзначала журы, павінна гучаць актуальна, надзённа і пераканаўча. Павел з гэтым заданнем справіўся выдатна, паказаў цудоўны аратарскі талент, уменне заваёўваць аўдыторыю. Па выніках тура выбіралі дзявятку лепшых канкурсантаў. Павел трапіў у іх лік. Пераможца вызначаўся ў апошнім конкурсе-імправізацыі, які меў назву: “У кожным жарце ёсць частка праўды”. Творчае спаборніцтва прадугледжвала: інтэрпрэтуючы, неабходна было абвергнуць ці даказаць крылаты выраз. Павел разважаў над народным выказваннем: падоранаму каню ў зубы не заглядваюць.
Па выніках конкурсу Павел Канановіч атрымаў дыплом ІІ ступені сярод школьнікаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Павел Канановіч, уладальнік дыплома ІІ ступені адкрытага ўніверсітэцкага конкурсу “Майстар слова-2013”, які праводзіўся ў БрДУ імя А.С.Пушкіна.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.05.2013 г.

Майстар слова-2013: 1 комментарий

  • 24.05.2013 в 11:54 дп
    Permalink

    Адоранаму каню

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

https://best-mining.com.ua

np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!