Клас маларыцкіх цырульнікаў

Нядаўна ў ЦМТ г.Брэста праводзіўся ІІІ абласны конкурс прафесійнага майстэрства цырульнікаў “Натхненне-2010”. У час спаборніцтва, якое праводзіцца з 2006г. раз у два гады, свой талент дэманстравала звыш 60 спецыялістаў прадпрыемстваў сферы бытавога абслугоўвання Брэстчыны. Абараняць гонар Маларытчыны на ім  выпала маладым цырульнікам РКБА Віялеце Кацюба (жаночы майстар) і Людміле Рудзяюк (мужчынскі майстар). Нягледзячы на тое, што ў абедзвюх стаж  працы толькі амаль 2 гады, раён дзяўчаты прадставілі годна і здзівілі прафесійнае журы арыгінальнымі прычоскамі. На думку канкурсантак,  яны вельмі хваляваліся і перажывалі,бо сярод ўдзельнікаў-канкурэнтаў былі вядомыя майстры не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Але дзяўчатам добра выступіць дапамагла вера ў свае сілы, набытыя веды і вопыт працы. А яшчэ, можа, і тое, што па жыцці яны прытрымліваюцца правіла: цырульнік — прафесія творчая, модна тое, што прыгожа. Па выніках спаборніцтва (адзін з этапаў фарміравання зборнай вобласці на чэмпіянат краіны), дзе ішла ўпартая барацьба за званне называцца лепшым, Віялета і Людміла ў асабістым заліку ўзнагароджаны дыпломамі. Гэта іх першае прызнанне на такім высокім узроўні. Дарэчы, праграма “Натхнення-2010” уключала 2 конкурсы. Для жаночых майстроў былі прадугледжаны 2 намінацыі: паўсядзённая (адводзілася 30 хвілін) і вячэрняя (40 хвілін) прычоскі, для мужчынскіх – паўсядзённая (дзелавая, 20 хвілін) і вячэрняя са стрыжкай і ўкладкай (40 хвілін).
“Натхненне-2010” натхніла Віялету Кацюба і Людмілу Рудзяюк  на далейшую працу над удасканаленнем свайго майстэрства, дало магчымасць паверыць у свае сілы, падказала, як  лепш задаволіць патрэбы і запыты кліентаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: дыпламанты абласнога конкурсу цырульнікаў Віялета Кацюба і Людміла Рудзяюк.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.pills24.com.ua

www.topobzor.info

avtomaticheskij-poliv.kiev.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!