Царква — за цвярозы лад жыцця

18 мая ў раёне згодна з рашэннем райвыканкама ад 13.05.2013 г. праводзіўся дзень цвярозасці, а ў праваслаўнай царкве традыцыйна ўшаноўваецца абраз Божай Маці “Неупиваемая чаша”. На ім адлюстравана чаша, у якой стаіць богадзіця. “Неупиваемая” – гэта чаша прычашчэння. Яна ніколі не заканчваецца, яе нельга выпіць да дна. Гэта — сімвал бясконцасці нябеснай дапамогі тым, хто звяртаецца па яе з сапраўднай верай.
18 мая ў Свята-Мікалаеўскай царкве адбыўся вадасвятны малебен перад абразам Божай Маці “Неупиваемая чаша”. На ім прысутнічала амаль 2 дзясяткі жыхароў горада і раёна, якія “сябруюць” з зялёным зміем. Пасля богаслужэння ў Нядзельнай школе прайшла сустрэча іерэя Віктара Паляцілы з тымі, хто пакутуе ад згубнай схільнасці. Насцярожвае тое, што сярод прысутных, узрост якіх ад 25 да 45 гадоў, у большасці былі жанчыны.
У РАУС паведамілі, што гэтая сустрэча-гутарка сумесна з праваслаўнай царквой была праведзена згодна з комплексным планам прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе са злачыннасцю і правапарушэннямі ў Маларыцкім раёне на 2013 год. Праблема алкагалізацыі насельніцтва Маларытчыны вельмі актуальная. На ўліку ва ўрача-нарколага па стану на 1 мая стаіць 561 чалавек.
— Супрацьдзеянне алкагалізацыі насельніцтва – справа не аднаго дня ці месяца, — кажа Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама. — Тут неабходны пастаянны сумесны падыход усіх органаў улады і грамадскасці ў тым ліку. Мы разумеем, што ўзмацненне намаганняў якой-небудзь адной структуры не прынясе жадаемых вынікаў. У раёне распрацаваны комплекс мер для барацьбы з п’янствам і зніжэння алкагалізацыі насельніцтва. Для фарміравання здаровага ладу жыцця праводзіцца шмат мерапрыемстваў.
Мікалай Навумчык.
На здымку: прафілактычную гутарку праводзіць іерэй Віктар Паляціла.
Фота прадастаўлена райаддзелам міліцыі.

Опубликовано в «ГЧ» 25.05.2013 г. 

Добавить комментарий


復縁したい

agroxy.com

kover-samolet.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!