«Лесаруб-2013»

На базе Хаціслаўскага лясніцтва ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” прайшлі спаборніцтвы вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2013”. Сёлета, як і кожны год, удзельнікі яго прадэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства. Першае месца ў спаборніцтвах заняла каманда Велікарыцкага лясніцтва, другое і трэцяе – каманды з Маларыты і з Ужова. У асабістым заліку ўсіх апярэдзіў вальшчык лесу Велікарыцкага лясніцтва Андрэй Федарук. Другое месца заняў Мікалай Чырук з Ужоўскага лясніцтва, трэцяе – Уладзімір Захарчук з Хаціслаўскага лясніцтва. Сярод вальшчыкаў лесу-юніёраў лепшы вынік паказаў Юрый Герасімук з Хаціслаўскага лясніцтва.
Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.
Наталля КАСЯНЮК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы спаборніцтва.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 25.05.2013 г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

https://velotime.com.ua

www.oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!