Адным махам

Менавіта так можна сказаць пра рэкордныя тэрміны ўборкі траў першым укосам, якія вызначаны аграрыям, – 10 дзён. З пачатку касавіцы тон “зялёнаму” жніву задалі ў такіх гаспадарках, як СВК “Дарапеевічы”, які першым завяршыў яго, “Савушкіна”, “Чарняны”, “Ланская”, “Чырвоны партызан”, «Гвозніца».
У СВК “Чырвоны партызан” першую касавіцу трэба завяршыць на амаль тысячагектарнай плошчы. Справіцца з задачай у вызначаныя тэрміны, як адзначыў галоўны аграном Міхаіл Наскевіч, у гаспадарцы ёсць усе магчымасці. Штодня на нарыхтоўцы працуе каля 10 адзінак тэхнікі – касілкі, граблі, падборшчык, аўтамабілі і трактары. А тут, як кажуць, і падмога падаспела — яшчэ адну новую касілку італьянскай вытворчасці атрымалі, трэцюю. Механізатараў падсілкоўваюць гарачымі абедамі.
Сярод самых вопытных механізатараў – Васіль Селех. Амаль 40 гадоў складае яго стаж работы ў роднай гаспадарцы. Яго КЗР-10 таксама немалады – яму 13 гадоў, аднак ён надзейна працуе ў руках Васіля Давыдавіча. У гэтым звяне з ім заняты і Сяргей Герасімук, адказны і старанны калега. Разам у сярэднім за дзень яны скошваюць траву на плошчы больш чым 60 гектараў. І гэта паказчык ужо! Што называецца, “адным махам”. Прозвішчы гэтых удзельнікаў “зялёнага” жніва заносілі і на Дошку гонару ў райгазеце.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ:  механізатар Васіль СЕЛЕХ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 29.05.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


CryptoBalance платит

Kamagra Brausetabletten

imagmagnetsns.ua/reklamnye-magnity/neodimovye-magnity-ndfeb.html