Аб’яднаныя дабрынёй

На конкурсную праграму «Сям’я разам – душа на месцы», прысвечаную міжнароднаму Дню сям’і, у Гвозніцкі сельскі Дом культуры прыйшлі прыёмныя сем’і, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, настаяцель Свята-Успенскага храма айцец Генадзь і жыхары вёскі.
У конкурсе прынялі ўдзел 4 прыёмныя сям’і. Дарослыя і дзеці стараліся даказаць, што іх сям’я самая дружная і творчая, дэманстравалі свае здольнасці, майстэрства, акцёрскія таленты, праяўлялі кемлівасць, вынаходлівасць. На свяце працавала творчая майстэрня, у якой кожная каманда прадставіла вырабы, зробленыя рукамі членаў сям’і.
На працягу ўсёй конкурснай праграмы на сцэне і ў зале панавала цёплая атмасфера. Сямейныя каманды вельмі стараліся, творча падыходзілі да выканання кожнага задання, выкарыстоўвалі розныя сродкі, каб паказаць сябе з лепшага боку. Перад сямейным саветам (журы) стаяла вельмі складаная задача – вызначыць каманду-пераможцу. У выніку сям’і Валянціны Ярмашук дасталася галоўная ўзнагарода. У намінацыі “Дружная сямейка” перамагла сям’я Валянціны Лямачка, самай майстравітай аказалася сям’я Алены Бурда, а сям’я Любові Лук’янчук прызнана самай творчай.
Конкурсная сустрэча паказала, што няма нічога больш каштоўнага ў жыцці, чым сям’я. І няхай у прыёмнай сям’і бацькі і дзеці не звязаны роднаснымі вузамі, але іх адносіны даказваюць, што прыёмным дзецям тут гэтак жа цёпла і ўтульна, як і дома.
Падтрымку ў правядзенні свята аказалі індывідуальныя прадпрымальнікі Міхаіл Крэнь, Наталля Шалімава, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Зоя Алесік. Асаблівую ўдзячнасць хочацца выказаць дырэктару Гвозніцкага Дома культуры Уладзіміру Чабанюку за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы мерапрыемства.
Ганна БАЙДУК, намеснік дырэктара раённага сацыяльна-педагагічнага Цэнтра.
НА ЗДЫМКУ: у час конкурсу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.05.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


4football.com.ua

источник

Doogee Y6 Max 3D обзор