Пачуцці падагравала 40-градусная

Грамадзянін Н., напэўна, ніколі не думаў, што за такую нязначнасць згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць. А здарылася вось што. Участковы інспектар міліцыі ў лістападзе мінулага года атрымаў заяву ад маці Н., якая пісала, што апошні пашкодзіў шыфер на даху дома і дымаход. Для таго, каб высветліць абставіны, участковы выклікаў у райаддзел вінаватага. Тут жа склаў пратакол на яго па раней выяўленаму факту намеру на крадзёж металалому са склада другаснай сыравіны райспажыўтаварыства. Пасля таго, як пратакол быў складзены, Н. прачытаў яго і паставіў подпіс, што з усім згодны. Але затым схапіў пратакол і разарваў яго на 4 часткі. Словам, афіцыйны дакумент быў знішчаны.
У час судовага пасяджэння Н. не прызнаў сваю віну, сцвярджаў, што пратакол яны выпадкова парвалі разам з участковым. Але гэты факт абверглі сведкі.
Калі б Н. быў цвярозы, магчыма, ён такога не зрабіў бы. Але гарачыя пачуцці падаграваў алкаголь.
Між іншым, згодна з медыцынскім заключэннем Н. пакутуе сіндромам залежнасці ад алкаголю (хранічным алкагалізмам) і да яго могуць быць прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння – прымусовае супрацьалкагольнае лячэнне, якое яму па стану здароўя не супрацьпаказана і ў якім ён мае патрэбу.
Суд прызнаў заключэнне экспертаў поўным, абгрунтаваным, яно не выклікала ніякіх сумненняў, таму згодна з ч. 1 арт. 107 Крымінальнага кодэкса ў адносінах Н. было прыменена прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Ну, а за тое, што сапсаваў афіцыйны дакумент, згодна з ч. 1 арт. 337 Крымінальнага кодэкса яму назначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 240 гадзін.
Вольга СМІРНОВА, старшыня суда раёна.

Опубликовано в «ГЧ» 29.05.2013 г. 

Добавить комментарий


www.mitsubishi.niko.ua

granit-sunrise.com.ua/izdeliya-iz-kamnya

купить шторы киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!