Межаў няма для крылатага слова

У Маларыцкай раённай бібліятэцы адбылася чарговая творчая сустрэча-прэзентацыя.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя берасцейскія пісьменнікі Аляксей Філатаў і Іван Мельнічук, а таксама мясцовыя паэты Мікалай Пацяюк, Уладзімір Данілюк і Генадзь Мішчук. Праграма сустрэчы, у якой ўдзельнічалі творчая інтэлігенцыя і чытачы, уключала прэзентацыю новай кнігі Аляксея Філатава “Жывому – жыць” (споведзь качагара), якая выдадзена ў Мінску ў серыі “Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ў 2013 г. У творчай спадчыне мастака слова гэта ўжо адзінаццатая па ліку кніга. У ёй – пошук чысціні і дабра ў чалавеку, у грамадстве. Аляксей Філатаў цікава расказвае пра Радзіму, маці, мову, каханую, пра складаны асабісты лёс і лёс пабрацімаў-творцаў, пра веру ў жыццё. Аўтар вырашыў “зрабіць” кнігу, “скачагарыць” (як ён пажартаваў) да свайго 75-годдзя.
У другой частцы літаратурных пасядзелак “Сэрцам роднага слова краніся” адбылося знаёмства з новымі творамі паэтаў Маларытчыны. Для прыхільнікаў мастацкага слова гучалі новыя вершы ў аўтарскім выкананні Мікалая Пацеюка, Уладзіміра Данілюка і Генадзя Мішчука.
Уладзімір Данілюк 19 мая адзначыў 65-годдзе з дня нараджэння. Да юбілею паэта супрацоўнікі аддзела маркетынгу перавыдалі кнігу яго вершаў “Сярод людзей”. Гэты зборнік быў створаны яшчэ ў 1996 го­дзе на друкавальнай машынцы і стаў першым у серыі “Маларытчына паэтычная”. На мерапрыемстве Уладзіміру Данілюку падарылі перавыдадзены зборнік «Сярод людзей», які набыў сучасны выгляд. Акрамя таго, для навед­вальнікаў раённай бібліятэкі была падрыхтавана выстава зборнікаў мясцовых паэтаў “Душа народа ў творах іх жыве”.
Мікалай Навумчык.
На здымку: у час творчай сустрэчы ў раённай бібліятэцы; новая кніга Аляксея Філатава.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.05.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://xn--80adrlof.net

узнать больше iwashka.com.ua

У нашей компании важный интернет-сайт , он описывает в статьях про Comanche Maxima Cross 28 https://velotime.com.ua