Знаёмства з творчасцю праз аўтарскія выставы

Кожны год вынікам работы выяўленчага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў становіцца вялікая выстаўка карцін юных мастакоў. Сёлета школьныя Рэпіны і Айвазоўскія таксама падрыхтавалі нямала цікавых работ. А юныя таленты – Юлія Пальчук і Наталля Бурштын разам са сваёй настаўніцай Таццянай Кулецкай увогуле парадавалі аўтарскімі выстаўкамі. Юлія намалявала 11 карцін у тэхніцы “Халодны бацік” (малюнак на тканіне), а Наталля, добра авалодаўшы тэхнікай “Графікі”, выканала 16 карцін пастэллю, каляровымі алоўкамі і пяром.
Між іншым, кожная з аўтарскіх выстаў па праву заслугоўвала ўвагі. Карціны Юліі, пазітыўныя, жыццесцвярджальныя, прываблівалі гарманічнасцю, цеплынёй, якая атрымліваецца пры з’яднанні фарбы з тканінай. Галоўная рыса работ Юліі – яркасць колераў. Быццам жывыя на яе малюнках застылі на зялёным лузе рамонкі, дыхае свежасцю ранішні луг, здзіўляе пяшчотнымі кветкамі галінка сакуры, кліча да сябе вячэрняя Венецыя.
А ў карцінах Наталлі галоўная “разыначка” ў багатай фантазіі. З дапамогай фарбаў, алоўка, тушы яна малюе не толькі ўбачанае, але і свае думкі, уяўленні. Карпатліва выводзячы пяром кожную лінію, дзяўчынка ўмее ў чорна-белым малюнку перадаць тое, што напоўнена дзясяткамі колераў – і ўсход сонца ў гаі, і ранак у Венецыі, і начны палёт, і Млечны Шлях на досвітку, і нават таямніцу…
Паглядзець на прыгожыя карціны юных мастакоў у школу мастацтваў прыходзілі многія. І, вядома ж , без уражанняў не засталіся.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: са сваімі работамі знаёміць Юлія Пальчук; Наталля Бурштын у акружэнні карцін.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.05.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://sellmax.com.ua

www.gefest-sv.kiev.ua

fenix