Званок паклiкау у дарослае жыцце

Ва ўстановах адукацыі раёна ўчора былі праведзены ўрачыстыя лінейкі, якія традыцыйна прысвячаліся заканчэнню навучальнага года.
Для 256 адзінаццаці­класнікаў і 312 дзевяці­класнікаў Маларытчыны званок прагучаў у апошні раз. Урачыстасць мерапрыемству надавала прысутнасць на іх прадстаўнікоў органаў мясцовай улады. Яны павіншавалі настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў з заканчэннем навучальнага года.
* * *
У Збуражскім д/с-СШ апошні званок учора празвінеў для 6 выпускнікоў 57-га выпуску – Аляксандра Тыцыка, Андрэя Шаўчука, Аляксандра Алесіка, Ганны Маісеевай, Аліны Лукавец, Таццяны Глушчык — і іх класнага кіраўніка Алы Наўрось. Між іншым, за гады свайго існавання школа дала пуцёўку ў жыццё не аднаму дзясятку чалавек. Першы выпуск адбыўся ў 1966г. Тады Збуражскую школу закончыла 16 вучняў, класным кіраўніком была Вольга Фадзееўна Канашук. Усе сёлетнія выпускнікі збіраюцца далей працягваць вучобу: 3 – у ВНУ, 2 – у каледжах, адзін – у прафесійным ліцэі.
* * *
Па-рознаму складзецца далейшы лёс сёлетніх выпускнікоў. Наперадзе дзяўчат і юнакоў чакаюць розныя выпрабаванні. Хочацца верыць, што ўсе яны з гонарам іх вытрымаюць, знойдуць сваё месца ў грамадстве і ўнясуць асабісты ўклад у далейшае развіццё, росквіт і ўмацаванне сваёй краіны.
…Звініць залівіста школьны званок. Ён гучыць як запрашэнне ў новы шлях, у самастойны дарослы шлях. Такі прывабны і пакуль што нязведаны.
Поспехаў табе, выпускнік 2013 года!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: выпускны 11 клас Збуражскага д/с-СШ з Алай Наўрось, класным кіраўніком, і Іванам Наўросем, дырэктарам установы адукацыі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.06.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://www.farm-pump-ua.com

best-products.reviews

подробнее