Лета колеру дзяцiнства

Лета асацыіруецца з заканчэннем навучальнага года і пачаткам канікулаў. Першы яго дзень падарыў юным жыхарам Маларытчыны свята весялосці, смеху і радасці.1 чэрвеня гарадскі парк райцэнтра і пляцоўка перад ГДК ператварыліся ў своеасаблівую казачную Краіну дзяцінства. Тут прайшлі асноўныя масавыя забаўляльныя мерапрыемствы пад назваю “Дзяцінства – гэта значыць радасць”, якія былі прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Сімвалічны старт святу быў дадзены ў ГДК. Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, урачыста яго адкрыў. Тут жа, трошкі пазней, адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Чаму дрэвы плачуць?”, падрыхтаванае Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На пляцоўцы перад ГДК маларытчан чакаў святочны канцэрт, гульнёвая праграма, работа адкрытай чытальнай залы, конкурс малюнкаў і віктарына на тэму супрацьпажарнай бяспекі дзяцей у летні перыяд. У прысутных выклікалі цікавасць і праграмы “Парад дзіцячых калясак” і парад блізнят “Падобныя непадобнасці”, хоць удзельнікаў было малавата. У першай з іх найбольш арыгінальнымі сталі: каляска сям’і Алены Яўціхавай у намінацыі “Дом на колах” і сям’і Алёны Сезік у намінацыі “Каляска высокага палёту”. У парадзе “Падобныя непадобнасці” рызыкнулі ўдзельнічаць толькі 4 пары. Гэта — блізняты Юлія і Вераніка Федарукі (закончылі 6 класаў раённай гімназіі), Алена і Таццяна Шульжыкі (14 гадоў, СШ №1), Аляксандр і Іван Кукліцкія (закончылі 2 класы СШ №2), а таксама – двайняты Дамініка і Андрэй Ніканчукі (5 гадоў, дзіцячы сад №6).
У пасляабедзенны час цэнтрам дня стаў гарадскі парк. Тут працавалі атракцыёны, праводзіліся розныя мерапрыемствы. На адкрытай хакейнай пляцоўцы прайшоў конкурс малюнкаў “За здаровы лад жыцця”. У ім прынялі ўдзел больш за 3 дзясяткі дзяцей. Пераможцамі творчага спаборніцтва сталі Дар’я Грузінская, Ганна Сусікава і Аляксандр Кавалевіч. На лыжаролернай трасе спаборнічалі ролеры-аматары на дыстанцыі 300 метраў. Лепшымі тут былі Дзмітрый Кашарны, Дар’я Кучмінская і Кірыл Рабчынскі.
Акрамя таго, усе, хто жадаў, маглі пакатацца на катамаранах,“карэце”, паплаваць у вадзяным шары, пастраляць у ціры…
Каб для дзяцей стварыць цудоўны настрой, даць ім магчымасць цікава правесці разам час, паклапаціліся аддзелы адукацыі, культуры, па справах моладзі райвыканкама, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, раённы камітэт ГА “БРСМ” і ДзЮСШ.
Галоўным спонсарам Міжнароднага дня абароны дзяцей на Маларытчыне стаў кансервавагародніна­сушыльны камбінат.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час Між­народнага дня абароны дзяцей на Маларытчыне.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.06.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


пышные платья для детей

www.best-cooler.reviews/best-thermoelectric-cooler-reviews/

подробно chemtest.com.ua