Адпачынак з футбольным мячом

115 першакласнікаў сельскіх школ Маларытчыны на ўрачыстых лінейках, прысвечаных апошняму школьнаму званку,атрымалі падарункі ад “Бел­аграпрамбанка”.
Другі год запар напярэдадні летніх канікулаў першакласнікі ў сельскіх школах атрымліваюць футбольныя мячы. Мэта спецыяльнай акцыі “Падары дзецям футбольны мяч”, якая праводзіцца для папулярызацыі масавага футбола ў краіне Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і пры партнёрстве ААТ “Белаграпрамбанк” — прыцягнуць дзясяткі тысяч беларускіх дзяцей да самага масавага на планеце віду спорту.
На ўрачыстую лінейку ў Хаціслаўскую сярэднюю школу прыехаў упраў­ляю­чы Маларыцкага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” Аляксандр Тарасаў. Ён павіншаваў выпускнікоў, калектыў школы з заканчэннем навучальнага года і падарыў кожнаму з 17 першакласнікаў мячы і шары.
Аляксандр Юр’евіч падкрэсліў, што “Белагра­прамбанк” ніколі не застаецца абыякавым да паўсядзённых патрэб дзяцей і тых праектаў, што служаць развіццю здольнасцей хлопчыкаў і дзяўчынак, іх творчых талентаў. Таму ён з вялікім задавальненнем падтрымлівае акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч”, накіраваную на прапаганду здаровага ладу жыцця.
Па словах Аляксандра Юр’евіча, гэтая акцыя бу­дзе працягвацца і ў будучым.
Спадзяемся, што такі праект дапаможа многім дзецям палюбіць футбол і актыўна займацца ім. І хто ведае, можа, праз некалькі гадоў, дзякуючы атрыманаму на школьнай лінейцы мячу, у нашым раённым, беларускім і сусветным футболе з’явяцца новыя вялікія ігракі, быць падобнымі на якіх захоча яшчэ адно падрастаючае пакаленне беларускіх школьнікаў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час урачыстай лінейкі ў Хаціслаўскай сярэдняй школе.
Фота  Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 5.06.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.