Пажартавалі і… перамаглі

“Наша школьная планета” – такая тэма была выбрана для чарговай гульні вясенняга сезона каманд клуба вясёлых і знаходлівых. Тры каманды КВЗ — “Храбрыя зайцы” з СШ № 1, “Кароткае замыканне” раённай гімназіі і “Моцны арэшак” з Арэхаўскай СШ – выйшлі на сцэну, каб прадэманстраваць гледачам свой гумар, артыстычнасць, кемлівасць і знаходлівасць.
Удзельнічалі каманды ў трох конкурсах. Спачатку кожная паказала візітную картку на тэму “Цяжка ў вучэнні, толькі не ў нашай школе”. Затым вясёлых і знаходлівых чакаў конкурс жарт-бліц “Перапынак”. Сваю творчасць праявілі каманды ў хатнім заданні “Школа будучыні”.
Выступленні ўсіх каманд былі яркімі і відовішчнымі. Але ў пераможцы выйшла каманда “Кароткае замыканне” раённай гімназіі. Яна і атрымала пераходны Кубак КВЗ. Узнагародай удзельнікам гульні сталі салодкія прызы ад раённага камітэта ГА “БРСМ” і аддзела моладзі райвыканкама.
Аляксей ДЗЯМІНСКІ, выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ”.
НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.06.2013 г.

Добавить комментарий


tokyozakka.com.ua

www.arbud-prom.com.ua

UMi Z обзор
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!