Заданне на фiнiш

Адбылося пасяджэнне райвыканкама, якое вёў Казімір Лапіч. Асноўнымі пытаннямі на парадку дня былі “Праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2010 год” і “Праект бюджэту раёна на 2010 год”.

— Асноўныя прагнозныя паказчыкі 2009 г. мы выконваем, сказаў, адкрываючы пасяджэнне Казімір Віктаравіч, — а прагнозы на фінішны год пяцігодкі яшчэ больш напружаныя, таму яны не дазволяць расслабляцца нікому.

Намеснік старшыні райвыканкама Эдуард Кандзярэшка, акрэсліваючы заданні на завяршальны год пяцігодкі, ад­значыў, у прыватнасці, што ў прамысловасці давядзецца працаваць з тэмпамі ў 114%, у тым ліку для ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат” прагноз вызначаны ў 115%, для РММ – 110%. Найбольш складана давядзецца выконваць паказчык па экспарту тавараў – 126%. Тэмпы росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі павінны скласці 109%. Высокія паказчыкі вызначаны і па іншых напрамках, у прыватнасці, у будаўніцтве. Увод у эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання складзе 23 тыс. кв. метраў – на 4 тыс. кв. м. больш, чым у 2009 г.

На асобым кантролі застаецца Праграма развіцця малых гарадоў. Так, у Маларыце на наступны год прагнозам вызначана стварыць 170 новых рабочых месцаў, колькасць малых прадпрыемстваў павялічыць да 57, гэта значыць, за­планавана адкрыць 5 новых МП, намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата павінна скласці 954 тыс. рублёў.

Галоўнае для раёна – захаваць тое паступальнае развіццё, якое забяспечвалася ў апошнія гады. Таму кіраўнік раёна паставіў задачу з першага ж месяца 2010 года працаваць на канчатковы вынік.

З інфармацыяй “Аб праекце раённага бюджэту на 2010 год” выступіў начальнік райфінаддзела Уладзімір Еўдакімаў. Гэты важны дакумент захавае сваю сацыяльную накіраванасць і нацэлены на павышэнне дабрабыту жыхароў Маларытчыны. Даходы бюджэту ў 2010 годзе складуць больш за 62 мільярды рублёў. Найбольш сродкаў атрымаюць сферы адукацыі – звыш 24 мільярдаў, аховы здароўя- больш за 9,5 мільярда. За кошт раённага бюджэту прадугледжваецца і надалей фінансаванне такіх дзяржаўных праграм, як прэзідэнцкая праграма “Дзеці Беларусі” на 2006 – 2010 гады, дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гады, рэспубліканская праграма “Моладзь Беларусі” на 2006 – 2010 гады і інш.

На пасяджэнні разгледжаны іншыя пытанні. Па ўсіх прыняты адпаведныя рашэнні.

Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


adulttorrent.org

www.profvest.com

создание интернет магазина
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!