ПАДАРУНАК ДА СВЯТА

Напярэдадні прафесій­нага свята – Дня медыцын­скіх работнікаў — калектыў райбальніцы атрымаў падарунак: будаўнікі здалі ў эксплуатацыю рэаніміраваны будынак дзённага стацыянара, дзе раней размяшчалася лабараторыя РЦГіЭ, і ліфтавую прыбудову да хірургічнага аддзялення, будынак якога таксама чакае рамонт.
Ва ўрачыстым адкрыцці гэтых аб’ектаў прыняў удзел старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
— Вядома, — адзначыў ён, — работы зацягнуліся, ставілася задача завяршыць іх яшчэ ў 2010 го­дзе, да абласных дажынак. Але фінансавання тады не хапіла, і будоўля была прыпынена. У лютым гэтага года бальніцу наведаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, тады ж і было прынята рашэнне аказаць часткова фінансавую падтрымку і работы на гэтых аб’ектах завяршыць у чэрвені. І абяцанні ўлады выкананы, і будаўнікі не падвялі. У наступным годзе запланавана завяршыць рамонт хірургічнага корпуса.
…Перарэзана чырвоная стужка. Пераступіўшы парог будынка дзённага стацыянара, адразу адчуваеш, што будаўнікі пастараліся. Усё выканана з душой, па-сучаснаму, не гаворачы, што тут захаваны ўсе патрабаванні, якія прад’яўляюцца для такога аддзялення. Шырокі калідор, кабінеты ўрача, медперсаналу, працэдурны, пост медсястры, санвузлы для пацыентаў і медработнікаў, светлыя колеры сцен – усё не так, як у аддзяленні, якое тулілася ў паліклініцы. Тут 3 палаты для хворых на 10 месцаў. Паколькі лячэнне арганізавана ў 2 змены, прайсці яго за дзень змогуць 20 чалавек. Цяпер закупляецца абсталяванне, і праз 10 дзён, як сказаў галоўны ўрач Пётр Селівонік, першыя пацыенты змогуць знаходзіцца ў новым дзённым стацыянары.
А яшчэ ў гэтым будынку адведзена месца і для дэрматавенералагічнага кабінета з працэдурным пакоем, маніпуляцыйнай, пакоем для забору матэрыялаў. Тут таксама створаны ўсе ўмовы для работы персаналу і лячэння хворых.
Корпус дзённага стацыянара ўдала ўпісаўся ў архітэктуру бальнічнага гарадка. Няхай пад яго дахам прыемна працуецца медыкам і лёгка дыхаецца пацыентам!
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час адкрыцця будынку дзённага стацыянара.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 12.06.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

источник

читать дальше