Куточак добрага настрою

Напэўна, нішто так не зачароўвае вока, як жывыя кветкі. Яны дораць настрой, шэры малюнак ператвараюць у яркі і прываблівы. Куточкаў прыгажосці ў нашым горадзе нямала. І радуе тое, што не толькі з кожным годам, але і з кожным днём іх становіцца ўсё больш.
Упарадкаваннем сваёй тэрыторыі калек­тыў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заняўся з першых дзён, як арганізацыя набыла новы адрас. Фантазія і творчасць кіраўніка і яго падначаленых дапамаглі летась Цэнтру заняць першае месца ў вобласці па добраўпарадкаванні тэрыторыі сярод арга­нізацый сваёй галіны. Спыняцца на поспеху калектыў і не збіраўся. Вясной спецыялісты сацыяльнай службы ўзяліся за рэалізацыю новай ідэі. Вынік калектыўнай працы – арыгінальная розна­ўзроўневая клумба, зробленая з камянёў. Кветкі на новую клумбу работнікі Цэнтра закупілі за свае асабістыя грошы. І цяпер яркія бягоніі, лабеліі, петуніі і аксаміткі штодня радуюць сваіх гаспадароў і дораць настрой усім прахожым.
Святлана МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 12.06.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://ka4alka.com.ua

узнать больше yarema.ua

www.velotime.com.ua