“Гарачы” гандаль у «Гарачым хлебе»

На мінулым тыдні па вуліцы Маруды ў г. Маларыта справіў наваселле магазін “Гарачы хлеб”. Пашырылася не толькі гандлёвая плошча яго, але і асартымент тавараў, прапаноўваемых пакупніку. Цяпер у “Гарачым хлебе”, акрамя та­вараў бака­лейнай групы, хлеб­ных вырабаў, можна набыць малочныя прадукты, яйкі, рыбныя кансервы, у шырокім асартыменце тут каўбасныя вырабы, ёсць спецыяльны аддзел па продажы алкагольных напояў. Да паслуг пакупнікоў і спадарожныя тавары прамысловай групы – мыла, шампуні, сурвэткі і інш. Як адзначыла вядучы таваразнаўца гарадскога РГП Вольга Кузьміч, у хуткім часе плануецца дадаць у асартыментны пералік свежамарожаную рыбу, гародніну, садавіну.
Магазін працуе па метаду частковага самаабслу­гоўвання, што таксама зручна для па­купніка.
Акрамя ўся­го, у новым “Гарачым хлебе” былі дадаткова створаны яшчэ 2 працоўныя месцы, і цяпер тут працуе 4 чалавекі на чале з загадчыцай Валянцінай Коцелевай.
Між   іншым, такая гандлёвая кропка ў гэтым мікрараёне проста неабходная, бо тут будуецца шмат жылля, дзе, як вядома, засяляецца шмат сем’яў. А  што месца сапраўды бойкае, пацвярджае і той факт, што толькі за 5 дзён работы выручка ў новай гандлёвай кропцы склала 15 мільёнаў рублёў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: у новым магазіне.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews/best-stainless-steel-metal-cooler/

best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!