“” — заўжды побач

11 чэрвеня ў раённым вузле паштовай сувязі (вул. Савецкая, 16) прайшоў абласны Дзень падпісчыка. Гэта – важнае мерапрыемства для работнікаў газет і аддзялення сувязі, а таксама — для чытачоў. Падчас правядзення яго можна напрамую выказаць свае заўвагі і прапановы па паляпшэнню зместу і знешняга выгляду газеты. Думка чытачоў заўжды з’яўляецца важнай для рэдакцыі. “” існуе для тых, хто яго выпісвае і чытае.
У залу АПС Маларыта-3 прыйшлі як даўнія прыхільнікі,так і новыя падпісчыкі нашага выдання. Карэспандэнт рэдакцыі рэкламаваў газету і агітаваў аформіць на яе падпіску. Прагучалі розныя прапановы і пажаданні адносна матэрыялаў, якія публікуюцца, рубрык, сайта газеты… Усё выказанае рэдкалегія ў бліжэйшы час дэталёва разгледзіць, абмяркуе на рэдакцыйных саветах і ўнясе неабходныя карэктывы ў план работы.
— Маларытчане ў апошні час усё большую перавагу сталі аддаваць рэгіянальнай прэсе, — кажа Святлана Піпко, намеснік начальніка РВПС. – Традыцыйна папулярным у жыхароў раёна і горада з’яўляецца “”. Па колькасці выпісаных экзэмпляраў “раёнка” – бясспрэчны лідар. Гэта і зразумела, таму што людзей у першую чаргу цікавяць мясцовыя падзеі і навіны, тое, што адбываецца побач. Дарэчы, каталогі РБ і Расіі сёння чытачу прапануюць разам амаль 7 тысяч найменняў перыядычных выданняў. Выбар багаты і разнастайны. Аднак маларытчане аддаюць перавагу сваім любімым выданням, з якімі сябруюць не адзін год.
Святлана Аляксееўна прывяла такія лічбы. На ІІ квартал па раёне было выпісана 15156 экзэмпляраў перыядычных выданняў (ведамасная падпіска склала 2103 экзэмпляры), з іх 4578 – часопісаў (122 экзэмпляры – расійскія). Газету “СБ-Беларусь сегодня”, напрыклад, атрымлівалі 1143 падпісчыкі, “Зарю” – 713, “Народную газету” – 117. Сярод часопісаў па колькасці выпісаных экзэмпляраў на першым месцы знаходзіўся “Народны доктар” (631 экзэмпляр), на другім — “Незнайка” (329), на трэцім — “Гаспадыня” (225). Усё выпісанае на адрас у населеных пунктах раёна дастаўляе 31 паштальён.
— Па тэмпах падпіскі на ІІІ квартал па раёне, — гаворыць Святлана Піпко, — мы плануем, што выйдзем прыкладна на тую самую колькасць экзэмпляраў, якая была ў ІІ квартале гэтага года.
Больш за 15 тысяч выпісаных экзэмпляраў перыядычных выданняў на 25 тысяч чалавек, што пражывалі ў раёне па выніках апошняга перапісу насельніцтва, – гэта, напэўна, нядрэнны паказчык. Людзі цікавяцца друкаваным словам, навінамі і хочуць быць у гушчыні падзей.

Р.S. Вынікі Дня падпісчыка на раённым вузле сувязі такія. Маларытчане выпісалі 98 экзэмпляраў перыядычных выданняў,з іх 50 – гэта газета “”.Акрамя таго, падпісчыкаў таксама чакалі прызы ад РВПС і “раёнкі”.
* * *
Цяпер самы час аформіць падпіску на “”. “Раёнка” – гэта заўжды аператыўна і актуальна, надзённа і цікава.“” — заўсёды побач з намі і для вас! Падпісвайцеся!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час Дня падпісчыка на АПС Маларыта-3.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.06.2013 г.

Добавить комментарий


юридическое обслуживание киев

нарядные детские платья

http://kompozit.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!