Хвалявацца няма прычыны, дапаможа сандружына

У гарадскім парку прайшлі спаборніцтвы сандружын. Арганізатарам іх выступіў райаддзел па надзвычайных сітуацыях.
У спаборніцтвах прыняло ўдзел 8 каманд: СВК “Хаціслаўскі”, “Ляхаўцы”, “Гвозніца”, “Ланская”, дзяржаўнага прадпрыемства “Радзежскае”, ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” і КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”.
На кожным з чатырох этапаў спаборніцтваў сандружынніцам трэба было праявіць уменне дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях: у ачагах камбінаванага, хімічнага паражэння, на пляцоўках частковай дэгазацыі і дэзактывацыі, у ачагу інфекцыйнага захворвання, а яшчэ паказаць свой талент у конкурсе мастацкай самадзейнасці, майстэрства і вытрымку — у конкурсе строю і песні. Камандзірам сандружын быў прапанаваны тэарэтычны конкурс. У кожнай камандзе старшым на дапамогу прыходзілі самыя падрыхтаваныя дружынніцы. Арыгінальнасць, змястоўнасць і ідэйнасць былі галоўнымі патрабаваннямі ў конкурсе насценнага друку.
Найменш штрафных балаў атрымала каманда камбіната. Яна і заняла першае месца (камандзір Наталля Пацяюк). На другім – сандружынніцы з Гвозніцы, на трэцім – з “Савушкіна”.
Ад райвыканкама пераможцы і прызёры былі заахвочаны Граматамі і грашовымі прэміямі, якія ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны.
Узнагароды атрымалі таксама і тыя, хто найбольш вызначаўся ў розных намінацыях.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў сандружынніц.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 15.06.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

комплексный ремонт квартир киев

220km.com