Сумна нікому не бывае

Ва ўстановах адукацыі горада зараз функцыянуюць лагеры адпачынку. У іх для дзяцей запланаваны розныя мерапрыемствы. Для таго, каб час у летніках прайшоў цікава і з карысцю, паспрыяў і ГДК. З пачатку адкрыцця лагернай змены Наталля Піліповіч, культарганізатар Дома культуры, кожны дзень праводзіць разнастайныя мерапрыемствы для тых, хто адпачывае ў летніках.
-Я прапаноўваю разнапланавыя гульні, — кажа Наталля Віктараўна.– Аднак дзецям з іх больш падабаюцца рухомыя, інтэлектуальныя, песенныя, танцавальныя… Каб задаволіць зацікаўленасці ўсіх, раблю міні-апытванні. Гэта дае магчымасць высветліць, чаго хочуць школьнікі. Іх пажаданні абавязкова ўлічваю пры планаванні мерапрыемстваў на наступны дзень. Таму сумна нікому не бывае.
Наталля Піліповіч кожную групу дзяцей “займае” на працягу гадзіны па графіку. Усе школьнікі да заняткаў прывыклі і чакаюць іх з нецярпеннем.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Піліповіч з дзецьмі, што адпачываюць у летніку СШ №1.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.06.2013 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!