ВАЕННЫЯ РАНЫ

Помнікі і абеліскі, якія ёсць на Маларытчыне, — раны, што крывавяць і не зажываюць на целе нашай гісторыі. Столькі год прайшло з моманту заканчэння  таго страшнага ваеннага ліхалецця, а яны ўсё яшчэ баляць, ныюць, шчымяць і напамінаюць пра тра­гічныя і жахлівыя падзеі. Многага нацярпелася-набачылася і лукаўская зямля за тыя страшныя дні і ночы. Не адна тона смертаноснай зброі ўзарвана тут,  не адна тысяча куль выпушчана з дулаў. За гады вайны ваколіцы Лукава і сама вёска акроплены пунсовай крывёю соцень як мірных яе жыхароў, так і партызан, салдат. Памяць пра іх увекавечана помнікам і абеліскам.
У цэнтры населенага пункта знаходзіцца брацкая магіла,  дзе пахавана 38 чалавек, з іх – 37 невядомых. Тут свой спачын знайшлі воіны 75-й стралковай дывізіі, якая вяла баі ля вёскі ў 1941 г., і партызан Рыгор Сямёнавіч Алесік, якія былі пахаваны ў сакавіку 1944 г. У 1960 г. на магіле ўстаноўлены помнік. У 1977 г. на пастаменце з’явілася дошка з надпісам, дзе ўвекавечана памяць 105 жыхароў сельсавета, якія загінулі на франтах другой сусветнай вайны і ў партызанскіх атрадах.
На скрыжаванні дарог Лукава-Забалацце ў цэнтры вёскі знаходзіцца яшчэ адна брацкая магіла. Тут пахавана  13 чалавек (воін і 12 мірных жыхароў, прозвішчы і імёны ўсіх вядомы), знішчаных фашыстамі восенню 1942 г. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: помнік у Лукаве.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://exstraeconom.kiev.ua

HOMTOM HT20 Pro
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!