Лепшыя лесарубы — у Маларыцкім лясгасе

9 вальшчыкаў лесу з трох лясгасаў вобласці і 2 вальшчыкі-юніёры прынялі ўдзел у рэгіянальных спаборніцтвах “Лесаруб – 2013”, якія прайшлі на базе Пажэжынскага і Маларыцкага лясніцтваў. Удзельнікам спаборніцтваў давялося выканаць нямала практыкаванняў, якія праверылі прафесійныя навыкі кожнага. Нядрэнна справілася з заданнямі каманда ДзЛГУ “Брэсцкі лясгас” і заняла трэцяе месца, на другое выйшлі вальшчыкі лесу ДзЛГУ “Кобрынскі вопытны лясгас”. А перамогу ў спаборніцтвах заваявалі прадстаўнікі ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”.
У асабістым заліку вальшчык лесу ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” Мікалай Чырук заняў трэцяе месца. Сярод юніёраў лепшы вынік таксама паказаў вальшчык лесу з Маларыцкага лясгаса Юрый Герасімук, які набраў 1045 балаў, апярэдзіўшы саперніка больш чым на 330 балаў.
Каманда-пераможца прыме ўдзел у абласных спаборніцтвах.
Наталля КАСЯНЮК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: вальшчык лесу Мікалай Чырук (справа).
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.06.2013 г.

Добавить комментарий


http://cl24.com.ua

best-cooler.reviews/coolers-like-yeti-our-top-10-favorite-cheaper-options-yet-amazing-quality/

https://best-cooler.reviews/best-water-jug-cooler-half-1-2-3-5-gallon-jug-reviews-comparison-and-advice/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!