Пераводы, якім можна давяраць

Вам трэба тэрмінова перавесці грошы сябрам ці знаёмым за мяжу альбо на тэрыторыі РБ, разлічыцца за паслугу, тавар, куплены за мяжой, ці вы самі маеце патрэбу ў грошах, знаходзячыся ў чужой краіне. ААТ “ААБ Беларусбанк” дапаможа вырашыць вашу праблему.
ЦБУ № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк” прапаноўвае хуткі і на­дзейны спосаб вырашэння гэтых праблем – міжнародныя грашовыя пераводы і пераводы на тэрыторыі РБ у беларускіх рублях. Мы ведаем, як адправіць грошы хутка і на­дзейна, таму што працуем з такой праверанай сістэмай міжнародных банкаўскіх пераводаў, як SWIFT, сістэмамі грашовых пераводаў WESTERN UNION і BLIZKO, а таксама “СТРЫЖ” у беларускіх рублях.
Пераводы SWIFT ажыццяўляюцца як з адкрыццём рахунку, так і без адкрыцця яго фізічнай асобай. Для гэтага трэба прадставіць дакумент, што засведчвае асобу. Адкрыць, весці і закрыць рахунак у замежнай валюце можна бясплатна. Перавагамі выкарыстання паслуг ААТ “ААБ “Беларусбанк” па ажыццяўленню міжнародных банкаўскіх пераводаў з’яўляюцца:
— буйнейшая сетка філіялаў і аддзяленняў у РБ, што дазваляе адпраўляць і выплачваць пераводы ў любым буйным населеным пункце краіны;
— канкурэнтназдольныя тарыфы і фіксаваны кошт пераводу;
— шырокі пералік даступных для пераводу відаў валют;
— магчымасць ажыццяўлення пераводаў як з адкрыццём, так і без адкрыцця рахунку ў банку.
Для таго, каб адправіць перавод, неабходна звярнуцца ў структурнае падраздзяленне, якое ажыццяўляе пераводы SWIFT, запоўніць плацёжнае даручэнне ў 2-х экзэмплярах, прад’явіць дакумент, што засведчвае асобу, і дакумент-падставу пры ажыццяўленні пераводу на карысць юрыдычнай асобы. Пры ажыццяўленні пераводу без адкрыцця рахунку трэба ўнесці ў касу суму пераводу і суму камісійнага збору.
А для таго, каб атрымаць перавод, неабходна паведаміць пераводаадпраўшчыку рэквізіты для ажыццяўлення пераводу сродкаў на рахунак ААТ “ААБ Беларусбанк”, звярнуцца ў структурнае падраздзяленне, дзе ажыццяўляюцца пераводы SWIFT, і прад’явіць дакумент, які засведчвае асобу.
Калі вы вырашылі перавесці грашовыя сродкі па сістэме WESTERN UNION, неабходна ўлічваць, што банк па гэтай сістэме ажыццяўляе пераводы толькі ў доларах ЗША і расійскіх рублях. Пры гэтым у расійскіх рублях можна адправіць грашовы перавод толькі ў Расію і толькі на карысць фізічнай асобы. Камісійны збор за ажыццяўленне пераводу заўжды аплачваецца адпраўшчыкам, атрымальніку сума пераводу выплачваецца поўнасцю. Для таго, каб адправіць перавод, трэба звярнуцца ў пункт абслугоўвання гэтай сістэмы, запоўніць кароткую форму “Для адпраўлення грошай” альбо адпаведны бланк, указаўшы імя атрымальніка, суму пераводу, горад і краіну атрымання яго. Неабходна таксама прад’явіць арыгінал дакумента, што засведчвае асобу, і перадаць суму пераводу разам з аплатай за яго аператару. Апошні выдасць ваш экзэмпляр квітанцыі з 10-значным кантрольным нумарам грашовага пераводу. Вам трэба захаваць квітанцыю разам з гэтым нумарам і абавязкова паведаміць вашаму атрымальніку ўсю неабходную інфармацыю. У многіх краінах (у тым ліку і ў Расіі) веданне кантрольнага нумара пераводу з’яўляецца абавязковай умовай для атрымання грошай. Перавод даступны для атрымання ў любым пункце аблугоўвання кліентаў WESTERN UNION ва ўказанай краіне праз 15-20 хвілін ужо. Для таго, каб атрымаць перавод, неабходна звярнуцца ў пункт абслугоўвання гэтай сістэмы, запоўніць адпаведны бланк, указаўшы кантрольны нумар грашовага пераводу, імя адпраўшчыка, краіну (горад) адпраўлення і суму пераводу. Трэба прад’явіць дакумент, што засведчвае асобу. Выплачваюцца грашовыя пераводы ў валюце пераводаў.
Грашовыя пераводы BLIZKO — для тых, хто думае пра блізкіх на далёкіх адлегласцях. Гэта сістэма тэрміновых грашовых пераводаў фізічных асоб без адкрыцця рахунку, створаная на базе Міжрэгіянальнага камерцыйнага банка развіцця сувязі і інфарматыкі (г. Масква). Сістэма гарантуе кліентам, што праз 1 хвіліну пасля адпраўкі грашовы перавод становіцца даступным для атрымання ў любым пункце абслугоўвання сістэмы ў межах краіны назначэння незалежна ад таго, у які горад ён быў адпраўлены. Па сістэме BLIZKO можна адправіць пераводы ў доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях. Цяпер у сістэме функцыянуе больш за 7 тысяч пунктаў абслугоўвання кліентаў у Расіі, Азербайджане, Арменіі, РБ, Грузіі, Кіргізіі, Малдове, Таджыкістане, Узбекістане, Украіне і Латвіі. Акрамя таго, пераводы ў доларах ЗША і еўра можна адпраўляць у Чэхію. Найбольшай запатрабаванасцю грашовыя пераводы BLIZKO карыстаюцца ў напрамку паміж РБ і Расійскай Федэрацыяй. Больш падрабязна з адрасамі ўсіх пунктаў грашовых пераводаў BLIZKO можна азнаёміцца на сайце BLIZKO.
Устаноўлены дастаткова нізкія фіксаваныя тарыфы, якія залежаць выключна ад сумы і валюты грашовага пераводу. Пры гэтым камісійны збор бярэцца толькі з адпраўшчыка, атрымальніку выплачваецца сума поўнасцю. Для таго, каб адправіць перавод, трэба звярнуцца ў пункт абслугоўвання сістэмы BLIZKO, запоўніць заяву, прад’явіць пашпарт, унесці ў касу суму пераводу і камісійнага збору, атрымаць у аператараў 8-значны ўнікальны кантрольны нумар пераводу і спіс пунктаў абслугоўвання пераводаў у населеным пункце назначэння яго, звязацца з атрымальнікам і паведаміць яму адрас і назву банка, дзе можна атрымаць перавод, кантрольны нумар, суму і валюту яго. А для таго, каб атрымаць перавод, неабходна звярнуцца ў пункт абслугоўвання сістэмы BLIZKO, запоўніць заяву на выплату пераводу, указаўшы ў ім кантрольны нумар, прозвішча, імя і імя па бацьку адпраўшчыка, суму і валюту, прад’явіць аператару пашпарт і атрымаць грашовыя сродкі ў валюце пераводу.
Самы хуткі спосаб перавесці грошы на тэрыторыі нашай краіны — гэта сістэма пераводаў “СТРЫЖ” для фізічных асоб, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Выкарыстоўваемыя Беларусбанкам электронныя тэхналогіі дазваляюць пераводзіць грошы ў межах РБ на любую адлегласць на працягу 10-15 хвілін. Грошы можна адправіць і атрымаць толькі ў пункце абслугоўвання гэтай сістэмы. Для адпраўкі пераводу кліентам не трэба адкрываць рахунак і запаўняць мноства форм і заяў. Сістэма грашовых пераводаў “СТРЫЖ” зручная і выгадная імгненнасцю.
У бліжэйшым пункце абслу­гоўвання адпраўшчыку неабходна прад’явіць спецыялісту дакумент, што засведчвае асобу, назваць прозвішча, імя і імя па бацьку атрымальніка пераводу, унесці суму пераводу і суму камісійнага ўзнагароджання, атрымаць пацверджанне аб пераводзе грашовых сродкаў. Пераводы па сістэме “СТРЫЖ” адрасныя. У сувязі з гэтым атрымаць іх можна толькі ў пункце абслугоўвання сістэмы, указаным адпраўшчыкам пераводу. Нумар пункта абслугоўвання (нумар аддзялення банка), зручнага для атрымальніка пераводу, дапаможа выбраць кансультант аддзялення альбо спецыяліст пункта абслугоўвання, з якога адпраўляецца грашовы перавод. Атрымальніку толькі неабходна прад’явіць спецыялісту пункта абслугоўвання пашпарт і атрымаць грошы.
Такім чынам, ААТ “ААБ Беларусбанк” вырашае галоўныя вашы задачы, дае магчымасць рэалізаваць вашы мэты як можна хутка, эканомна, зручна, выгадна і проста. Мы заўжды побач!!!
Людміла ХАПАЛЮК, вядучы спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ №120.
НА ЗДЫМКУ: Людміла ХАПАЛЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 19.06.2013 г. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!