У пошуках ісціны

Кожны чалавек на працягу свайго жыцця спрабуе вызначыць для сябе, што ёсць ісціна. Сваё разуменне гэтага філасофскага паняцця выказвае і Мікалай Губей з в.Хаціслаў у новай кнізе паэзіі на рускай мове “У пошуках ісціны. Развагі”. Яе нядаўна выдаў аддзел маркетынгу раённай бібліятэкі. Гэта ўжо трэці паэтычны зборнік. Першы з іх, “Палёт душы”, убачыў свет у канцы 2011 г., другі, “Вытокі жыцця”, — у пачатку лютага 2012 года.
Кніга “У пошуках ісціны” змяшчае 51 верш. Усе яны напісаны за невялікі перыяд часу: з 17 красавіка па 8 мая 2013 г. Размяшчэнне вершаў у кнізе — амаль храналагічнае. Асноўнае ў зборніку — невялікія што­дзённыя вершаваныя філасофскія развагі над сэнсам жыцця, назіранні над складанымі і супярэчлівымі пытаннямі быцця, пошукі свайго шляху да Бога. Новая кніга Мікалая Вікенцьевіча – роздум-маналог над тым, што адбываецца навокал у паўсядзённым жыцці.
* * *
З творчасцю Мікалая Губея можна пазнаёміцца ў раённай бібліятэцы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Мікалай Губей, аўтар трох зборнікаў, выдадзеных у раённай бібліятэцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.06.2013 г.

Добавить комментарий


avto-poliv.com.ua/uslugi/montazh-avtopoliva

bestseller-sales.com/best-sellers-movies/westerns/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!