Жук-госць затрымаўся на 54 гады

Каларадскі жук – самае “папулярнае”, вядомае насякомае і галаўны боль для тых, хто займаецца вырошчваннем бульбы. Гэты паласаты разбойнік наносіць немалую шкоду бульбяным палеткам. З каларадскім жуком штогод вядзецца настойлівая барацьба, але ён аказваецца непераможным, нягледзячы на поспехі і дасягненні хімічнай і агранамічнай навукі. Як толькі вясной з’яўляюцца маладыя расткі бульбы, жук настойліва іх атакуе.
Калі ж госць са штата Каларада з’явіўся ўпершыню на тэрыторыі нашага раёна?
У Маларыцкай раённай газеце “Сцяг Перамогі” за 18 чэрвеня 1959 года знаходзім адказ. Л.Жылко, аграном абласной дзяржаўнай інспекцыі па каранціну сельскагаспадарчых раслін, у артыкуле “Захаваць пасевы ад каларадскага жука” знаёміць чытачоў з гэтым экзатычным для нашых мясцін жуком, расказвае пра яго асаблівасці, дае апісанне, раіць, як эфектыўней весці барацьбу са шкоднікам.
— Жука ў Францыі выявілі толькі ў 1922 годзе, — піша Л. Жылко на старонках «раёнкі». – Адтуль няпрошаны госць пачаў хутка распаўсюджвацца па краінах Еўропы. У 1955 г. ачагі бульбянога шкодніка былі выяўлены на тэрыторыі Беластоцкага і Люблінскага ваяводстваў Польскай Народнай рэспублікі. У 1956г. каларадскі жук зафіксаваны ў Брэсцкім і Высокаўскім раёнах, а ў 1957 г. – у Камянецкім, Жабінкаўскім і ў г. Брэсце. Блізкасць ачагоў каларадскага жука стварыла рэальную пагрозу з’яўлення гэтага шкодніка на тэрыторыі і нашага раёна…
Такім чынам, з іншых газетных публікацый можна з дакладнасцю сказаць, што каларадскі жук на тэрыторыі Маларытчыны з’явіўся ў ліпені – жніўні 1959г.
Да жыхароў раёна Л.Жылко звяртаецца з просьбаю: пры выяўленні гэтага шкодніка неабходна тэрмінова паведаміць у райвыканкам ці сельскі Савет. Месца, дзе знойдзены жук, трэба адзначыць вешкай, каб яго лёгка было знайсці.
“Весці барацьбу з каларадскім жуком – святы абавязак усіх працоўных”, — так заканчвае свой артыкул аграном.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каларад­скія жукі малыя, але шкода ад іх вялікая.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.06.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жук-госць затрымаўся на 54 гады: 1 комментарий

Добавить комментарий


доставка воды белая церковь

пышные платья для детей

majbutne.com.ua