Здаровыя і спартыўныя працуюць у лясной гаспадарцы

З мэтай рэа­лізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму, распаўсюдж­вання вопыту арганізацыі спаборніцтваў, далучэння да здаровага ладу жыцця, абмену вопытам, захавання і далейшага развіцця спартыўных традыцый на базе Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прайшла рэспубліканская летняя спартакіяда кіруючых работнікаў лясной гаспадаркі. Спаборніцтвы праводзіліся па такіх відах спорту, як більярд, валейбол, шашкі, настольны тэніс, дартс, плаванне, стральба з лука, перацягванне каната. Акрамя таго, свае творчыя здольнасці давялося праявіць удзельнікам спартакіяды ў конкурсе “Алё, мы шукаем таленты!”.
Удзельнічалі ў спаборніцтвах 8 каманд, а гэта каля 140 спартсменаў лясной гаспадаркі на чале з міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Актыўны ўдзел у спартакіядзе прыняў дырэктар ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” Уладзімір Афанасенка. Ён заняў першае месца ў камандных спаборніцтвах па стральбе з лука, першае месца па перацягванні каната і трэцяе месца па валейболу. Зборная каманда Брэсцкага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання заняла агульнакаманднае першае месца, абыграўшы зборную каманду Віцебскага ДзВЛГА, якая была другой, і каманду Міністэрства лясной гаспадаркі, якая заняла трэцяе месца.
Наталля КАСЯНЮК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: на п’едэстале перамогі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.06.2013 г.

Добавить комментарий


トピックの詳細

французские круассаны
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!