За вопытам — у Лукаўскі філіял-бібліятэку

У Лукаўскім СДК пабывалі бібліятэкары — слухачы абласных курсаў павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры. 23 чалавекі прыехалі на Маларытчыну, каб пераняць вопыт работы па тэме: “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у рабоце вясковага біблія­тэкара”. Між іншым, у мінулым годзе бібліятэкары вобласці на Маларытчыне знаёміліся з арганізацыяй краязнаўчай дзейнасці філіялаў–бібліятэк.
Сустрэча пачалася ў мясцовым Доме культуры. Для гасцей дзіцячы фальклорны калектыў паказаў фальклорныя пасядзелкі “У гасцях у Алёнкі” (кіраўнік Ала Алесіюк). Асноўная частка мерапрыемства прайшла ў памяшканні бібліятэкі. Ларыса Анішчук, бібліятэкар, пазнаёміла прысутных з філіялам Маларыцкай ЦБС. Сёння ён – адзін з лепшых у раёне. Бібліятэка займае 72 метры квадратныя, ёсць чытальная (на 10 месцаў) і абаненцкая залы, кнігасховішча. Ёсць тут доступ у інтэрнэт. Дарэчы, з 20 чэрвеня па 31 жніўня ва ўсіх філіялах-бібліятэках раёна праводзіцца акцыя “Летнія падарункі”. Любы чытач можа ў бібліятэцы бясплатна выйсці ў інтэрнэт і пашукаць патрэбную інфармацыю.
Ларыса Сцяпанаўна сёння абслугоўвае 400 жыхароў Лукава, з іх 115 – дзяцей. Кніжны фонд бібліятэкі па колькасці экзэмпляраў – адзін з самых багатых у раёне. Ён налічвае 10500 экзэмпляраў. Выпісвае бібліятэка і перыядычныя выданні: 7 газет, 15 часопісаў. У рабоце з чытачамі Ларыса Анішчук шырока выкарыстоўвае інфармацыйныя тэхналогіі. Усе мерапрыемствы абавязкова праходзяць з прымяненнем інтэрнэт-рэсурсаў, мультымедыйных прэзентацый, DVD-дыскаў. Ёсць багаты матэрыял на электронных носьбітах, які прысвечаны дзяржаўным святам РБ, славутасцям краіны. Шмат цікавага сабрана па краязнаўству, здароваму ладу жыцця, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, на духоўныя і маральна-этычныя тэмы…
Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС, расказала, як вясковыя бібліятэкі выконваюць платныя паслугі з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій, паказала прадукцыю, якую выпускае аддзел і рэалізоўвае ў філіялах-бібліятэках чытачам.
Завяршылася мерапрыемства за круглым сталом, дзе былі абмеркаваны надзённыя пытанні работы вясковых бібліятэк і падведзены вынікі наведвання Лукаўскага філіяла-бібліятэкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: біблія­тэкары вобласці ў Лукаўскім філіяле-бібліятэцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.06.2013 г.

Добавить комментарий


http://avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

www.nissan-ask.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!