І швейны цэх, і банкетная зала, і магазін…

У Білала Мірзоева, дырэктара прыватнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Эліс-Прым”, не раз пыталіся, ці варта было ўкладваць 250 мільёнаў рублёў у рамонт і рэканструкцыю былога кароўніка. Нявыгадна ж! Але ў Білала Іскандэравіча на гэты конт свой пункт гледжання.
— Калі для таго, каб вярнуць затрачанае, спатрэбіцца дзесяцігоддзе, а то, можа, і больш часу, то ўсё роўна сэнс укладваць грашовыя сродкі ў такія аб’екты ёсць, — перакананы Білал Мірзоеў. – Калі збіраешся жыць у Маларыце і далей, то трэба імкнуцца хоць нешта зрабіць карыснага для горада, палепшыць побыт жыхароў райцэнтра.
Для Білала Іскандэравіча Маларыта ўжо стала другім домам. Тут ён апынуўся ў 1990г. Пасля вываду савецкіх войск з Венгрыі стаў служыць у ракетнай часці, якая размяшчалася ў лесе бліз Замшан. Калі выйшаў на заслужаны адпачынак, пераязджаць у іншае месца не стаў. Так і застаўся ў Маларыце з сям’ёй. Праз некаторы час Білал Мірзоеў пачынае займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю: у райцэнтры адкрывае свой аўтасэрвіс. Прыватнае прадпрыемства “Эліс-Прым” было афіцыйна зарэгістравана ў лістападзе 2005 г. і працуе эфектыўна ўжо не адзін год.
— Нельга стаяць на адным месцы, — кажа Білал Іскандэравіч. – Неабходна пастаянна рухацца наперад, шукаць магчымасці для пашырэння дзейнасці.
Білал Мірзоеў вырашыў заняць яшчэ адну нішу, якая пакуль што ў Маларыце вольная. Прадпрымальніку спадабалася былая вучэбная база прафесійнага ліцэя, якая не выкарыстоўвалася па прызначэнню. Яна знаходзілася ў камунальнай уласнасці. У 2010г. на таргах Білал Іскандэравіч выкупіў пусты будынак і паступова пачаў ажыццяўляць задуманае. За два з паловаю гады зроблена многае. Важна тое, што дзяржаўная маёмасць не прыйшла ў заняпад, не разбураецца, а атрымала другое жыццё.
Былы кароўнік мае плошчу больш за тысячу метраў квадратных. У адной яго частцы ўжо зараз размяшчаюцца швейны цэх, дзе працуе 30 чалавек, і офіс. У памяшканні праведзены еўрарамонт. Усюды чыста і ўтульна. Створаны ўсе ўмовы для працы жанчын. Ёсць, напрыклад, санвузлы, пакоі для прыёму ежы…
У другой частцы памяшкання зараз поўным ходам ідзе рамонт. Хутка тут свае дзверы для наведвальнікаў гасцінна адчыніць кавярня з банкетнай залай на 150 месцаў.
— У райцэнтры няма на сённяшні дзень вялікай і прасторнай залы для правядзення масавых мерапрыемстваў, — гаворыць Білал Іскандэравіч. – Сабраць вялікую радню, як кажуць, за адным сталом у Маларыце пакуль што праблематычна. Адкрыццё банкетнай залы дапаможа станоўча вырашыць гэтае пытанне. У нас можна будзе згуляць вяселле, адзначыць юбілей альбо сабрацца разам усяму працоўнаму калектыву…
Прадпрымальнік мяркуе, што ўсе неабходныя работы будуць завершаны ў бліжэйшы час. У горадзе будуць створаны дадаткова яшчэ 10 працоўных месцаў.
— Ад кароўніка засталіся толькі сцены, дах і апорныя канструкцыі, — сцвярджае Білал Мірзоеў, праводзячы для карэспандэнта райгазеты экскурсію па былой вучэбнай базе прафесійнага ліцэя. — Усё астатняе пабудавана наноў.
* * *
ПУВП “Эліс-Прым” на сённяш­ні дзень выпускае амаль 10 найменняў жаночага адзення. Швейныя вырабы рэалізуюцца ў Беларусі і на рынках Расіі. У самым хуткім часе Білал Мірзоеў плануе адкрыць уласны магазін на вуліцы Вучгасаўская,11, дзе пакупніку будзе прапанаваны ўвесь асартымент прадукцыі, што выпускаецца.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у швейным цэху; былы кароўнік не пазнаць.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.07.2013 г.

Добавить комментарий


услуги по таможенному оформлению

http://chemtest.com.ua/

Наш авторитетный веб сайт со статьями про лохматый ковролин https://www.kover-samolet.com.ua/kovrolin/kovrolin-s-vysokim-vorsom/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!