Чалавек у міліцэйскай форме

Штогод спецыялісты Міністэрства ўнутраных спраў выязджаюць у раёны рэспублікі з мэтай вывучэння грамадскай думкі аб рабоце міліцыі. Такі маніторынг правялі і ў нашым раёне сёлета ў маі. Аб выніках яго карэспандэнту рэдакцыі расказаў начальнік райаддзела ўнутраных спраў
Віталь Ганчарук.

— Віталь Іванавіч, якія асноўныя пытанні цікавілі ініцыятараў маніторынгу?
— Усе пытанні, якія змяшчаліся ў анкеце і на якія трэба было адказаць, тычыліся дзейнасці міліцыі. А гэта і аператыўнасць рэагавання супрацоўнікаў міліцыі на паведамленні аб супрацьпраўных дзеяннях грамадзян, і наколькі прафесійна, хутка і адукавана праводзілася разбіральніцтва, ступень даверу грамадзян міліцыі свайго рэгіёна і г.д.

— І што паказала апытанне?
— Па выніках маніторынгу можна зрабіць вывад: работа, што праводзіцца супрацоўнікамі міліцыі, не застаецца незаўважанай з боку насельніцтва. Прычым, грамадзяне даюць ёй не нізкую ацэнку.
Так, на пытанне, ці даводзілася вам звяртацца на тэлефон дзяжурнай службы 102 і наколькі хутка там адрэагавалі на ваш зварот, 98,4% грамадзян адзначылі высокую аператыўнасць супрацоўнікаў міліцыі, хаця ў кастрычніку мінулага года толькі 67,3% грамадзян пацвердзілі гэта.
Пры ацэнцы службовых якасцяў міліцыянераў 86% апытваемых адзначылі такія з іх, як ветлівасць, уважлівасць, прафесіяналізм. Годам раней такіх грамадзян было толькі 60%.
Пры вызначэнні ступені даверу міліцыі такіх, хто ёй давярае цалкам, аказалася на 1% больш, чым летась, — 28,6%. А колькасць грамадзян, якія давяраюць не ў поўнай меры, павялічылася з 58 да 62%. І толькі 8,3% рэспандэнтаў на гэтае пытанне адказалі адмоўна.
Радуе і тое, што 37,6% грамадзян паставілі здавальняючую ацэнку стану злачыннасці сярод непаўналетніх у раёне, а 47,3% апытваемых такую ж ацэнку паставілі стану дарожнай бяспекі, адзначыўшы пры гэтым, што яна ў апошні час значна палепшылася.

— Віталь Іванавіч, Вы сказалі, што майскі маніторынг паказаў: грамадзян, якія цалкам давяраюць міліцыі, стала больш. Што, па-Вашаму, на гэта паўплывала, асабовы ж састаў не змяніўся?
— Кожны дзень, калі праводжу аператыўныя нарады, падкрэсліваю: калі да супрацоўніка міліцыі звярнуліся людзі са сваімі праблемамі, гэтыя праблемы ён павінен успрымаць так, як свае. Мабыць, такія штодзённыя настаўленні прымусілі многіх міліцыянераў змяніць сябе, сваю псіхалогію. Думаю, многія з іх разумеюць, што жывем жа мы ўсе ў адным грамадстве – горадзе, населеным пункце. Сёння я – міліцыянер, а заўтра – звычайны грамадзянін. І як мне будзе прыемна ці не прыемна, калі са мной будуць абыходзіцца так, як я абыходзіўся з іншымі. Пачынаць заўсёды трэба з сябе. Калі ты пачнеш паважаць сябе, давяраць сабе, і табе будуць давяраць, і цябе будуць паважаць.

— Вам, вядома ж, прыемна, што грамадзяне паставілі высокую ацэнку, калі гаварыць у цэлым, рабоце падначаленых?
— Мне прыемна, нават вельмі. І я хацеў бы, карыстаючыся выпадкам, выказаць словы шчырай удзячнасці жыхарам горада і раёна за давер. Абяцаю, што будзем прыкладваць усе намаганні для таго, каб апраўдаць гэты давер.
Падрыхтавала Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано в «ГЧ» 2.07.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://220km.com.ua

Авана 50

обращайтесь