Інфармацыйны рай на Савецкай

Маларыта змяняецца на вачах. Многае ў райцэнтры робіцца, каб невялікі правінцыйны горад на поўдні Брэстчыны набыў па-сапраўднаму еўрапейскі выгляд. Апошняе, што выклікала ў маларытчан аднадушнае захапленне, — кіёск, што з’явіўся гэтымі днямі на вуліцы Савецкая, ля магазіна “Мэбля”. Ён мае прыгожы вонкавы і такі ж   унутраны дызайн. У  ім камфортна, стыльна, утульна, зручна. Зроблены яшчэ адзін штрышок і крок да асучасвання горада.
Пракаменціраваць гэты факт карэспандэнт газеты папрасіў Алу Сілюк, начальніка Маларыцкага раённага аддзялення ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблсаюздрук”.
— Мы працуем на тэрыторыі Маларыцкага раёна, — расказала Ала Мікалаеўна, — і ўносім пасільны ўклад у інфармацыйнае забеспячэнне насельніцтва. За апошнія 5 год у горадзе абноўлена ўся гандлёвая сетка, кіёскі (а іх 4) сталі больш прасторнымі, асартымент друкаванай прадукцыі і іншага тавару ў іх значна пашырыўся. Апошняй важнай падзеяй стала для нас планавае адкрыццё на Савецкай магазіна-павільёна з адкрытым доступам пакупнікоў да газет і часопісаў. Наша друкаваная прадукцыя можа задаволіць самы вытанчаны густ чалавека любога ўзросту і розных зацікаўленасцей. Яна, напэўна, мала чым адрозніваецца па асартыменту ад той, што ёсць у абласным цэнтры. Мы імкнемся трымаць руку на пульсе часу. Свежыя выданні стараемся дастаўляць аператыўна, бо ведаем: хто валодае інфармацыяй, той валодае светам. Прэса ў Маларыту штодзень прыбывае машынай з Мінска. Інфармацыйны голад імкнемся, па магчымасці, наталіць чытачам як мага раней. “Сённяшнія” газеты і часопісы ў кіёску можна набыць, пачынаючы з 9.00. Дарэчы, гаспадыні павільёна-магазіна, Наталля Гардзецкая і Валянціна Бурштын – уважлівыя, ветлівыя, гасцінна чакаюць пакупнікоў ужо з 7.30. Такі рэжым працы будзе зручным маларытчанам і гасцям горада. Акрамя таго, тут можна набыць канцылярскія тавары, розныя карты, кнігі, парфумерную прадукцыю ў асартыменце… Прыходзьце, вас рады бачыць заўжды!
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: Наталля ГАРДЗЕЦКАЯ і Валянціна БУРШТЫН запрашаюць за пакупкамі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


винстрол купить

www.avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

http://101binaryoptions.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!