Шлях да сэрца — праз кнігу

Цікавасць у чытачоў раённай бібліятэкі выклікала выстава “Праваслаўе – шлях да сэрца”. Яна была прымеркавана да 1025-годдзя хрышчэння Русі і знаёміла наведвальнікаў з гісторыяй ўзнікнення праваслаўнай веры на землях усходніх славян. На выставе можна было пагартаць кнігі і часопісы з фондаў кнігасховішча і чытальнай залы.
— Сёння мы багаты на праваслаўную літаратуру, — кажа Вера Наўрасюк, загадчыца аддзела камплектавання і апрацоўкі літаратуры цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. – У нас яе налічваецца 3400 экзэмпляраў. Першая кніга на праваслаўную тэматыку ў бібліятэцы з’явілася ў 1992 г. Актыўна сталі камплектаваць фонды 21 філіяла-бібліятэкі такімі кнігамі з 2011 г. У 2013 г. плануецца закупіць праваслаўнай літаратуры на 26 мільёнаў рублёў. У апошні час мы наладзілі прамыя сувязі з выдавецтвам Беларускага экзархата. Гэта дае магчымасць набываць навінкі літаратуры хутчэй пасля іх выхаду ў свет. Чытачам мы таксама прапаноўваем 4 праваслаўныя часопісы і адну газету.
Духоўная літаратура карыстаецца попытам і ў чытачоў вёсак…

На здымку: Сяргей Горбік (г.Маларыта) і Ларыса Анішчук (в.Лукава) знаёмяцца з выставай, прымеркаванай да 1025-годдзя хрышчэння Русі.
Опубликовано в «ГЧ» 6.07.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


別れさせ屋 成功 http://xn--48jm9l298kivk3xn9wl.com
ссылка iwashka.com.ua

https://tmtravel.com.ua