З сямейнай дынастыі

На пасаду начальніка раённага аддзела статыстыкі назначана Алена Кірычук.

Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Алена Мікалаеўна з сям’і служачых. У 2001 годзе закончыла Беларускі тэхнікум прамысловасці будаўнічых матэрыялаў па спецыяльнасці “Эка­номіка і кіраванне прадпрыемствам”. У гэтым жа годзе пачала сваю працоўную дзейнасць у органах статыстыкі на пасадзе машыністкі, потым аператара ЭВМ. З 2006 па 2010 гады вучылася на завочным факультэце ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам”. У 2006 годзе пераведзена на пасаду эканаміста аддзела статыстыкі, а ў 2008 годзе назначана на пасаду намесніка начальніка аддзела, на якой працавала да ліпеня 2013 г. З 1 ліпеня 2013 года – начальнік аддзела статыстыкі. Уся працоўная біяграфія звязана з раённым аддзелам. У сям’і – дынастыя статыстыкаў. Маці практычна ўсё працоўнае жыццё адпрацавала ў органах статыстыкі.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Самае галоўнае – быць у сабе ўпэўненым. Кіраўнік павінен мець высокі ўзровень адукацыі, пастаянна прафесійна самаўдасканальвацца, павышаць веды, быць кампетэнтным у пытаннях сваёй прафесіі, умець планаваць і арганізоўваць работу. Кіраўніку трэба быць чалавекам высокіх маральных стандартаў і з высокім узроўнем самакультуры. Ініцыятыўнасць, рашучасць, энергічнасць, камунікабельнасць, лідарства ва ўсім – гэтыя якасці ў першую чаргу неабходныя кіраўніку. А яшчэ – заўжды і ўсюды заставацца чалавекам з вялікай літары.
Думкі пасля першых 10 дзён работы на новай пасадзе:
— Іх многа. Ды так многа, што пра работу думаю практычна 24 гадзіны ў суткі. Цяпер я зразумела: той, хто не быў на месцы кіраўніка, можа лічыць, што гэта лёгкая і простая пасада. Прызнаюся, я таксама так думала. Але ж гэта далёка не так. Маё назначэнне на пасаду давялося якраз на момант, калі з 1 ліпеня гэтага года адбылася аптымізацыя арганізацыйнай структуры тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі. Работы дабавілася і мне, і маім падначаленым. Але працаваць цікава! Думаю, што са сваімі задачамі мы справімся. Хацелася б падзякаваць майму папярэдніку – Сяргею Сяргеевічу Гарбацэвічу, які шмат гадоў узначальваў раённы аддзел статыстыкі, за яго дапамогу ў станаўленні мяне як спецыяліста.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: началь­нік аддзела статыстыкі Алена КІРЫЧУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 10.07.2013 г.

Добавить комментарий


http://chemtest.com.ua

https://agroxy.com

сиалис
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!