Заваёўваць пакупніка

Кааператары ўрачыста адзначылі прафесійнае свята

На ўрачыстасць з нагоды Дня кааперацыі ў актавай зале гарадскога Дома культуры сабраліся і сённяшнія работнікі, і ветэраны працы райспажыўтаварыства.
Мерапрыемства адкрыла старшыня праўлення Алена Цімашэнка, якая адзначыла: “Сёння спажывецкая галіна зай­мае адно з важных месцаў у эканамічным жыцці дзяржавы. Мы абслугоўваем жыхароў ва ўсіх куточках нашага раёна. Сельскія жыхары не павінны абслугоўвацца горш, чым гарадскія, таму мы павінны аднолькава старацца для ўсіх. Усё, чаго мы дасягнулі на сённяшні момант, – гэта, безумоўна, ваша заслуга. Праца работнікаў гандлю ніколі не была лёгкай, але заўсёды мы знаходзілі сілы і жаданне працаваць, бо гэта ў першую чаргу патрэбна людзям. Галоўная наша задача – забяспечыць усім неабходным насельніцтва раёна, а таксама давесці якасць абслугоўвання да самага высокага ўзроўню. Хачу падзякаваць усім вам за добрую і сумленную працу, пажадаць поспехаў, здароўя вам і вашым сем’ям. Са святам!”
На мерапрыемстве таксама прысутнічаў намеснік старшыні райвыканкама Эдуард Кандзярэшка, які ў сваім выступленні адзначыў: “Сёння спажывецкая кааперацыя дапамагае вырашаць сельскім жыхарам нялёгкія задачы таваразабеспячэння. Патрэбна адзначыць, што наша райспажыўтаварыства ў апошні час займае годнае месца, яно дабіваецца добрых вынікаў дзякуючы высокаму прафесіяналізму і зладжанасці працы ўсіх яго работнікаў. Яны актыўна нарошчваюць аб’ёмы тавараабароту. І сёння ва ўмовах вялікай канкурэнцыі нельга спыняцца на дасягнутым, патрэбна толькі рухацца наперад. Са святам вас, паважаныя работнікі райспажыўтава­рыства, поспехаў у працы і сямейнага дабрабыту”.
Эдуард Кандзярэшка ўручыў Граматы райвыканкама лепшым работнікам кааперацыі — Алене Ці­машэнка, Міхаілу Тураў­цу і іншым. Алена Цімашэнка ў сваю чаргу таксама адзначыла лепшых работнікаў і ўручыла ім Граматы аблспажыўтаварыства, райспажыўтаварыства. Іх атрымалі Любоў Лук’янчук, Людміла Бурштын, Любоў Камянчук, Марыя Луцык, Таццяна Алесік, Сяргей Кардзялюк, Валянціна Дацык, Галіна Зімоўская і іншыя. На свята за­віталі і госці, якія пастаўляюць прадукцыю райспажыўтаварыству. Гэта прадстаўнікі кам­паніі “Анега”. Яны павіншавалі работнікаў райспажыўтаварыства са святам, а таксама прадстаўнікам лепшых магазінаў горада ўручылі памятныя падарункі. Такіх падарункаў удастоены магазіны “Гарачы хлеб”, “Магніт”, “Проста”, “Родны кут” і іншыя. Пасля адбыў­ся канцэрт, які падрых­тавалі работнікі гарадскога Дома культуры.
Анастасія Пархамук.
На здымку: у час мерапрыемства.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 10.07.2013 г. 

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

http://farm-pump-ua.com/

https://velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!