У абарону маральных каштоўнасцей

Напярэдадні дня памяці святых Пятра і Феўроніі, Мурамскіх цудатворцаў, якія лічацца апекунамі кахання і сямейнага шчасця, у Маларыце ў другі раз прайшла акцыя ў абарону сямейных каштоўнасцей. Яна была арганізавана па ініцыятыве іерэя Віктара Паляцілы, благачыннага Маларыцкай царкоўнай акругі. На пляцоўцы перад ГДК мерапрыемства праводзілі прадстаўнікі Брэсцкага маладзёжнага культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцей”. Маларытчанам прапаноўвалася паўдзельнічаць у конкурсах, паслухаць песні, паглядзець танцавальныя нумары… Тут жа адбылося ўшанаванне шматдзетных сямей горада і раёна.
— Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да сям’і, — адзначыў іерэй Віктар Паляціла, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы райцэнтра. –Бо яна з’яўляецца асноўным элементам грамадства, захавальніцай духоўна-маральных каштоўнасцяў, нацыянальнай культуры, пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям’і, мацнее і развіваецца дзяржава.
Сям’я — гэта цудоўны дом, у якім пануюць каханне, вернасць, адданасць, шчырасць. А яшчэ — гэта радасць і сум, якія адны на ўсіх, апора ва ўсіх няшчасцях і бедах. Гэта крэпасць, за сценамі якой могуць уладарыць толькі спакой і сапраўднае каханне. Ці так у нас? На жаль, не заўсёды.
Аб умацаванні сям’і, аб дабрабыце ў ёй якраз і неабходна ўзносіць малітвы святым Пятру і Феўроніі. Яны з’яўляюцца ўзорам хрысціянскага шлюбу. Мурамскія цудатворцы спасылаюць нябеснае благаславенне на тых, хто шукае шчасця ў сумесным жыцці. Маладыя ў малітвах просяць Бога аб вялікім каханні, вернасці, дараванні дзяцей, а людзі старэйшыя – аб умацаванні сямейных адносін і дабрабыце.
***
Пасля заканчэння акцыі адбылося народнае шэсце да Свята-Мікалаеўскай царквы райцэнтра. Там святары Віктар Паляціла і Сергій Струнец разам з вернікамі адслужылі поліалей з акафістам Пятру і Феўроніі Мурамскім.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у час правядзення акцыі ў абарону сямейных каштоўнасцей.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 13.07.2013 г.

Добавить комментарий


http://profvest.com

www.profvest.com/

http://profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!