Адпачыць, набрацца сіл…

Аздараўленчы лагер “Равеснік”, што знаходзіцца ў Старым Забалацці, нас сустрэў заўзятым і вясёлым смехам. 43 чалавекі, якія адпачываюць у другую змену, разам з выхавальнікамі дружна ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.
— Сумаваць дзецям няма калі, — кажа Таццяна Стасюк, дырэктар з 12-гадовым стажам. – Усё распісана пахвілінна. Кожны дзень праводзіцца многа розных мерапрыемстваў. Галоўнае, што імі цалкам задаволены дзеці.
Таццяну Мікалаеўну прашу расказаць больш падрабязна пра лагер і другую змену. Дырэктар праводзіць экскурсію па будынку былой школы.Дарослыя паклапаціліся своечасова падрыхтаваць летнік для адпачынку дзяцей. Усюды чыста, утульна, прыгожа. Да пачатку адкрыцця першай змены тут быў зроблены невялічкі рамонт. Радуюць вока новая мэбля, столь, дзверы, душавыя кабінкі… Для тых, хто працуе з дзецьмі, таксама створаны ўсе неабходныя ўмовы.
— Кожная змена доўжыцца 19 дзён, — гаворыць Таццяна Стасюк. – У нашым лагеры іх будзе чатыры. Апошні дзень знаходжання дзяцей у лагеры – 23 жніўня. У другой змене адпачывае 27 дзяцей з горада, 15 – з апякунскіх і прыёмных сямей. У “Равесніку” знахо­дзяцца дзеці 3 узроставых катэгорый: 6-10 гадоў (21 чалавек, бацькоўская аплата – 436 тысяч), 11-13 (16 чалавек, 505 тысяч) і 14-15 (6 чалавек, 549 тысяч). Для кожнай катэгорыі прадугледжана асобнае меню.
— Хто працуе з дзець­мі?
— У другой змене старшым выхавальнікам шчыруе Ларыса Навумчык (Дарапеевічы), плённа і адказна працуюць таксама Алена Страха (Велікарыта), Алена Маслоўская (Пажэжын), Алена Пацяюк (Дарапеевічы), інструктар па фізічнай культуры і плаванню Андрэй Жэлянгоўскі (Радзеж), а таксама студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Марук і Маргарыта Грышчук. Кругласутачна ў нас знаходзяцца медыцынскі работнік і работнік міліцыі… Такога цудоўнага, творчага і згуртаванага калектыву аднадумцаў даўно не было ў лагеры. Нашы агульныя намаганні накіраваны на тое, каб дзецям у лагеры было добра, і іх адпачынак нічым не быў азмрочаны.
Падчас візіту ў летнік асабіста ўпэўніўся ў тым, што тут для ўсіх дзяцей адпачынак вельмі камфортны. Жыццё ў хлопчыкаў і дзяўчынак насычанае, багатае на падзеі. Пасля заканчэння чарговых спаборніцтваў пацікавіўся ў дзяцей, як ім тут адпачываецца.
— Проста супер! –дзеліцца сваім ўражаннямі Максім Трацюк, вучань Радзежскай СШ. – У лагеры я ўпершыню. Тут весела, добра без тэлевізараў і камп’ютараў. Мы з сябрамі забаўляемся ўвесь дзень. Конкурсаў многа, спартыўных мерапрыемстваў, ветлівыя выхавальнікі, кормяць смачна, нават камары не так кусаюцца.Каб была магчымасць, застаўся б, напэўна, яшчэ на дзве змены. Трапіць сюды – шчасце!
— Сюды, у лагер, я прыехала ўжо ў пяты раз, — гаворыць Ульяна Жураўлёва, вучаніца СШ №2. –І кожная змена не падобна на іншую. Мне тут падабаецца ўсё.Асабліва – выезды на Лукаўскае возера. Толькі шкада, што так хутка пралятае19 лагерных дзён. Добра тое, што пасля заканчэння кожнайзмены застаецца шмат прыемных успамінаў і запісаў з тэлефонамі і адрасамі маіх новых сяброў. З нецярпеннем буду чакаць летніх канікулаў у наступным годзе, каб абавязкова прыехаць у “Равеснік” зноў.
***
Бацькі, чыім дзецям яшчэ пашанцуе адпачываць у «Равесніку», могуць быць за іх спакойныя: хлопчыкі і дзяўчынкі тут дагле­джаныя, накормленыя,не сядзяць склаўшы рукі, а занятыя карыснымі і цікавымі справамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Мак­сім Трацюк і Ульяна Жураўлёва задаволены знаходжаннем у “Равесніку”; імгненні лагернага жыцця другой змены.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.07.2013 г.

Добавить комментарий


www.engi.kiev.ua

https://salon-svadebny.com.ua

farm-pump-ua.com/gonadotropin.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!