На полі — поплеч

У СВК “Арэхава” ўборка зерневых пачалася некалькі дзён назад. Камбайнеры не бавяць час, а аддана працуюць на жніве. Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Васіль Чэчун, сёлета ім патрэбна ўбраць ураджай на плошчы 775 гектараў. Гэта без грэчкі і проса. Таму кожны дзень, калі стаіць добрае надвор’е, — на вагу золата.
У гэтым годзе на жніве ў гаспадарцы працуюць пяць камбайнаў, экіпажы якіх складаюцца з надзейных камбайнераў, што не першы сезон працуюць. Адзін з такіх — экіпаж у складзе Фёдара Свербы і Рамана Грышына. На сваім камбайне КЗС-12 на жніво яны выходзяць трэці раз, а таму абавязкі свае ведаюць добра і сумленна выконваюць.
— Уборка — гэта, напэўна, адна з самых важных кампаній, — гаварылі камбайнеры, — а таму тут нельга працаваць абы-як. Ведаеце, мы працуем разам трэці сезон, таму і навучыліся ўжо добра разумець адзін аднаго, а гэта немалаважна ў нашай справе. І сапраўды, для паспяховай працы патрэбны не толькі добрае надвор’е, добрая тэхніка, але і ўзаемаразуменне, узаемапавага паміж самімі працаўнікамі.
З пачаткам жніва хлебаробы без выхадных працуюць, можна сказаць, жывуць у гэты гарачы час толькі жнівом. З ранку да вечара яны ў полі, за тэхнікай. І няхай не заўсёды лёгка ім даводзіцца, але яны добра разумеюць, для чаго гэта патрэбна. Сёння менавіта хлебаробы стараюцца з усёй моцы, каб на нашых з вамі сталах круглы год быў свежы бохан хлеба. А нам застаецца пажадаць ім поспехаў у такой шчырай працы.
Анастасія Пархамук.
На здымку: галоўны аграном СВК “Арэхава” Васіль Чэчун (у цэнтры), камбайнеры Фёдар Сверба і Раман Грышын.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.07.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


maxformer.com

www.nissan-ask.com.ua

maxformer.com/stellazhi-palletnie-ryadnie