Па-за канкурэнцыяй

Адбыўся ХХХІ раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху, у якім прынялі ўдзел 14 каманд. Спаборніцтвы праходзілі на базе Збуражскай школы-сада, каманда якой ужо шмат гадоў запар не мае сабе роўных у раёне і вобласці. Атрад юных інспектараў дарожнага руху са Збуража – шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь. Ім кіруе майстар сваёй справы Іван Наўрось.
На гэты раз каманды паказвалі сваё ўменне ў конкурсах на веданне правілаў дарожнага руху, навыкаў аказання даўрачэбнай дапамогі, па зборцы і разборцы веласіпеда і іншых. Безумоўнае лідэрства з першых хвілін захапіла каманда Збуражскай школы, якая ў канчатковым выніку заняла першае месца. На другім былі ЮІРаўцы Лукаўскай СШ, на трэцім – Олтушскай.
У конкурсе агітбрыгад, акрамя гаспадароў спаборніцтваў, высокі ўзровень паказалі велікарыцкія, дарапеевіцкія школьнікі, якія праявілі артыстызм і навізну. У гэтым конкурсе на другое месца выйшла каманда Велікарыцкай СШ.
Наогул, усе каманды-ўдзельніцы спаборніцтваў паказалі па-свойму цікавыя выступленні. Прызы і граматы ўручылі дырэктар раённай станцыі дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства Мікалай Ялоў, в.а. першага сакратара РК БРСМ Юрый Варанчук і інструктар ДТСААФ Валянціна Козак. Хочацца выказаць словы падзякі адміністрацыі Збуражскай школы-сада, яе дырэктару Галіне Алесік і ўсяму педагагічнаму калектыву за цёплы прыём і арганізацыю злёту, а таксама Івану Наўросю і яго камандзе, пажадаць ім далейшых поспехаў і перамог на занальным злёце юных інспектараў руху, які адбудзецца хутка ў г.п. Матыкалы Брэсцкага раёна.
Юрый ЛЕАНІДАЎ.
НА ЗДЫМКУ: у час правядзення ХХХІ раённага злёту юных інспектараў дарожнага руху.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


ремонт квартир под ключ

gazon.net.ua

dmi.com.ua/