І зноў двойня!

1
Як сведчыць статыстыка, цяпер мала ў якой сям’і жадаюць мець нават дваіх дзяцей, не гаворачы пра траіх ці чацвярых альбо пяцярых. У большасці беларускіх сем’яў (66,5%) па аднаму дзіцяці. Яно і зразумела. Дзеці – гэта не толькі вялікая радасць для бацькоў, кветкі жыцця, але і яшчэ большая адказнасць. А калі хлопчыкаў і дзяўчынак у сям’і шмат, бацькоўская адказнасць павялічваецца прапарцыянальна іх колькасці.
А гадаваць дзяцей, давайце будзем шчырымі, цяпер няпроста. І хоць дзяржава ўсяляк стараецца падтрымліваць і маладыя, і шматдзетныя сем’і, і жанчын-маці, асноўны цяжар клопатаў усё ж кладзецца на бацькоў. Вось чаму і не асмельваюцца многія з іх павялічваць сям’ю, добра ведаючы, у што абыходзіцца ўтрыманне аднаго, а тым больш дваіх ці траіх дзяцей.
Праўда, ёсць нямала і аптымістаў. Яны прытрымліваюцца такога меркавання: Бог дае дзяцей, дае і на дзяцей. І дапамагае іх гадаваць.

2
У Хаціслаўскім сельсавеце на працягу апошніх гадоў назіраецца тэндэнцыя да павелічэння нараджальнасці. У 2010 годзе тут нарадзілася 28 немаўлят, у 2011-м – 39, у 2012-м – 37. За шэсць месяцаў гэтага года ў Хаціслаўскім сельсавеце з’явілася 17 хлопчыкаў і дзяўчынак. З гэтай колькасці 6 — непасрэдна ў Хаціславе, 7 – у Мельніках, 4 – у Сушытніцы. Дарэчы, у сем’ях жыхароў Хаціслаўскага сельсавета не рэдкасць і нараджэнне блізнят. У 2007 годзе адразу дзвюма дзяўчынкамі папоўнілася сям’я Андрэя і Алены Нушчыкаў, у 2011 – хлопчыкам і дзяўчынкай сям’я Алены і Сяргея Люльковічаў. А сёлета двайная радасць прыйшла і ў сям’ю Алы і Анатоля Аўдзіенкаў. І цяпер у Хаціслаўскім сельсавеце 46 шматдзетных сямей.
— Калі даведалася, што зноў буду маці, — дзялілася Ала, — расхвалявалася. Узрост, думаю, ужо не той, старэйшая дачка, глядзіш, і замуж будзе выходзіць. Але дзяўчынкі мае і муж мяне супакоілі. Яны рады былі, што ў іх з’явяцца брацікі і сыночкі.
Антаніна, студэнтка Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа, разам з Зояй, яна сёлета закончыла 6 класаў Хаціслаўскай сярэдняй школы, імёны хлопчыкам самі падбіралі: Арсеній і Мікіта. І цяпер не нарадуюцца малымі.
— І я рада, — кажа Ала, — бо, як бы цяжка ні было, мацярынскае шчасце – найвышэйшая ўзнагарода жанчыне.
Так, сотні гадоў чалавецтва спрачаецца аб тым, што ж па сутнасці адрознівае мужчыну ад жанчыны. Нехта выдзяляе асаблівую эмацыянальнасць прадстаўніц цудоўнай паловы, нехта чуллівасць ці своеасаблівую “жаночую логіку”, аднак у гарачцы спрэчак нярэдка забываецца самае галоўнае: жанчыне ў адрозненне ад мужчыны дадзена адчуць радасць мацярынства. А калі гэтая радасць падмацоўваецца добрымі, шчырымі і цёплымі адносінамі ў сям’і, калі надзейная другая палавінка, калі ў цябе не баліць душа за нейкія матэрыяльныя ці бытавыя прабемы, і шчасце жаночае будзе поўным.
3
Як нам здалося, у сям’і Алы Аўдзіенка ўсё гэта ёсць. Муж Анатоль – незаменны і разумны гаспадар, старанны, працавіты. Штодзённа на рабоце, але большасць клопатаў па хатняй гаспадарцы ўзяў на сябе. Ала ж да выхаду ў водпуск па догляду за дзіцяці працавала на Сушытніцкім комплексе, і муж добра разумеў, што адной ёй цяжка ўпраўляцца і на рабоце, і дома.
Не беларучкі і дзяўчынкі Антаніна і Зоя. А цяпер, калі сям’я павялічылася адразу на два чалавекі, яны — правая рука мамы, незаменныя нянькі для Арсенія і Мікіты.
Няма праблем у Аўдзіенкаў і з жыллём. Яны жывуць у прасторным дыхтоўным доме, які пабудавалі самі. Абаграваць яго ў ацяпляльны сезон не трэба, бо ў Сушытніцы прыродны газ. Ну а што датычыць матэрыяльных праблем, дык і іх Ала і Анатоль прывыклі вырашаць самі, ні на каго не спадзеючыся. І добра ведаюць, што грошы самі па сабе ў дом не прыходзяць. І каб у дастатку жыць, трэба кожнаму старацца, старацца і старацца.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано в «ГЧ» 31.07.2013 г.

І зноў двойня!: 1 комментарий

Добавить комментарий


создание интернет магазина цены

また、読み ac-sodan.info

etalon.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!