Добры настрой – ад прафсаюза

Трэба было бачыць, з якім прыўзнятым настроем сустракалі на хлебным полі ці зернетаку старшыню прафсаюзнага камітэта аб’яднання “Брэстабл­сельбуд” Мікалая Сенькіна пераможцы раённага спаборніцтва на жніве. Яны добра ведалі, што Мікалай Фёдаравіч, як і ў ранейшыя гады, прыехаў не з пустымі рукамі. Бо і сёлета гэты галіновы прафсаюз зноў ініцыіраваў акцыю “Героям жніва”.
Трэба сказаць, што і сёлета ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва аказаліся працаўнікі прыватнага сельскагас­падарчага прадпрыемства “Савушкіна”. І гэта невыпадкова. Тут атрыманы самы высокі ўраджай зерневых: кожны гектар даў больш чым па 41 цэнтнеру. Уборка вялася хуткімі тэмпамі, зладжана, бо хапала і тэхнікі, і камбайнераў.
Найлепшыя вынікі аказаліся ў бук Мікалая Фёдаравіча Сенькіна. Дарэчы, браты Берчукі ўжо сёмы год запар.
Такім жа каштоўным падарункам быў заахвочаны і старшыня прафкама прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” Іван Мелянчук. 26 год ня­зменна ўзначальвае Іван Уладзіміравіч прафсаюзную арганізацыю ў Олтушы, ён стараецца заўсёды быць сярод людзей, абараняць іх інтарэсы, клапоціцца, каб чалавек працы ні ў чым не быў абдзелены.
Яшчэ адзін падарунак у той дзень «паехаў» у СВК “Арэхава”. Яго атрымаў вадзіцель, першы тысячнік у раёне Анатоль Галянчук.
Усе, хто быў заахвочаны за добрасумленную працу, шчыра прызнаваліся, што вельмі крануты такой увагай з боку прафсаюза.
Мікалай Фёдаравіч Сенькін разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Марушавым, старшынёй прафкама прыватнага прадпрыемства “Савушкіна” Іванам Мелянчуком, уручаючы падарункі, шчыра віншавалі пераможцаў, дзякавалі за добрасумленнасць, жадалі новых поспехаў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: камбайнеры Віктар і Генадзь БЕРЧУКІ; Мікалай СЕНЬКІН віншуе вадзіцеля Пятра АЛЕСІКА; аператары зернесушыльнага комплекса Васіль і Віктар КАПАНЬКІ.
Фота Ніны СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 7.08.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


подробно

www.13.ua

surrogacy clinic