Маларыцкія шэдэўры

У выдавецтве «Беларусь» (Мінск)з друку выйшла кніга “Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі ў XII-XVIII стагоддзях”. У ёй прыво­дзяцца звесткі пра мастака з Малой Рыты, які тварыў у 1648-1650 гадах. Тут жа змяшчюцца выявы яго абразоў. Невядомы майстар пісаў свае шэдэўры для храмаў навакольных вёсак. На жаль, не захавалася ні імя, ні прозвішча іканапісца, ні месца, дзе ён ствараў. На думку мастацтвазнаўцаў, маларыцкі майстар добра ведаў валынскі іканапіс. Невядомы творца больш строга, чым тагачасныя мастакі, прытрымліваўся іканаграфічных канонаў, валодаў індывідуальнай манерай пісьма, любіў ярка-чырвоныя, зялёна-блакітныя пігменты, вохру, пазалочаны фон з фларальным разным (“з надсечкамі”) арнаментам, дэкарыраванне палёў. Гэта дае магчымасць прыпісаць яму некалькі іканапісных твораў, выяўленых у 1970г. у час экспедыцый Дзяржаўнага мастацкага музея БССР і Музея старажытнабеларускай культуры ў Маларыце, вёсках Ляхаўцы, Олтуш…
На здымку: абраз святочнага чына “Цалаванне Іаакіма і Ганны”, які выяўлены ў Праабражэнскай царкве в.Олтуш.

Опубликовано в «ГЧ» 7.08.2013 г. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!