Прафесія – людзям радасць дарыць

Назваўшы кандыдатуры Сяргея Крэня і Генадзя Белаша для здымка ў райгазеце, начальнік ПМК-20 Уладзімір Грышчук адзначыў: “Хлопцы вельмі добрасумленныя і адказныя, сваю марку трымаюць”.
Сціпласці гэтых слоў было дастаткова, каб разгадаць у маладых будаўніках людзей сур’ёзных, разважлівых, апантаных любімай справай, сапраўдных прафесіяналаў.
— Ну, як можа не падабацца работа, калі ты бачыш адразу вынік яе, — гаварылі Сяргей і Генадзь. – Працуем так, каб парадаваць навасёлаў, каб не было потым сорамна за сваю работу. З людзьмі нам потым сустракацца на вуліцы, глядзець адзін аднаму ў вочы.
Сяргей і Генадзь працуюць цяпер на будаўніцтве ў Маларыце 45-кватэрнага жылога дома, робяць у кватэрах будучых навасёлаў сухапрасаваныя падлогі. Яны – бетоншчыкі. Справа гэта нялёгкая. Паспрабуй павазіцца ўвесь дзень з растворам, бетонам. Аднак яны прывыклі ўжо. Навучыліся працаваць з сучаснымі будматэрыяламі. Таму кожная будоўля для іх – асобая радасць. Рэкламацый на сваю работу не атрымлівалі. А калі працавалі на будаўніцтве шматкватэрнага дома ў Баранавічах, прадстаўнікі дзяржтэхнагляду пахвалілі іх за высокую якасць работ.
Асобай гордасцю Маларыцкай ПМК-20 сталі жылыя шматпавярховыя дамы добрай камфортнасці, якія непазнавальна змянілі вуліцы нашага горада, сабраўшы райцэнтр у прыгожую карцінку. Не засталіся абдзеленымі ёй і нашы вёскі. Прыгожыя домікі прынялі ў свае сцены шматлікіх вясковых навасёлаў. За І паўгоддзе 2013 г. будаўнікі Маларыцкай ПМК-20 увялі ў эксплуатацыю больш за 9 тысяч квадратных метраў жылля пры гадавым заданні 17 тысяч. Сур’ёзным выпрабаваннем для калектыву сталі будаўніцтва новых і мадэрнізацыя старых ферм. Сёння яны працуюць на ўзвядзенні новых жывёлагадоўчых комплексаў у СВК “Рыта” і “Макраны”, заняты мадэрнізацыяй 8 ферм. Будаўнікі стараюцца кожны новы аб’ект зрабіць лепш, чым папярэдні. І гэта не толькі прыгожыя сдовы. За імі – прыгожыя справы.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: бетоншчыкі Маларыцкай ПМК-20 Сяргей КРЭНЬ і Генадзь БЕЛАШ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 10.08.2013 г.

Добавить комментарий


adulttorrent.org/details/maiden_knight_of_the_lost_kingdom

www.steroid-pharm.com/clenbuterol-ver.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!