Веліч душы

Наша газета не раз пісала пра Ігара Зубіка, 23-гадовага юнака, які па волі няшчаснага выпадку, аказаўся прыкаваным да ложка. Урачэбная камісія ўстанавіла Ігару І групу інваліднасці. Як склаўся яго лёс, дзе ён цяпер, ці ёсць нейкія зрухі ў стане здароўя? Пра гэта, думаю, цікава будзе ведаць чытачам газеты.
Напомнім, што пасля няшчаснага выпадку Ігар больш чым год лячыўся ў бальніцы: абласной, раённай. І калі паўстала пытанне, куды ўладкаваць маладога чалавека (ўласнага жылля ён не мае, бацькоўскі дом, можна сказаць, непрыгодны для пражывання, вялікай ініцыятывы не праявілі і родзічы, якія ў Ігара ёсць), тады руку дапамогі юнаку працягнуў дзядзька Вася, чужы чалавек, былы сябар па рыбалцы, які добра ведаў Ігара, калі той яшчэ быў хлапчуком.
Васіль Сцяпанавіч забраў Ігара да сябе, яму знайшлося месца ў бацькоўскім доме, і вось ужо паўтара года Ігар пад надзейнай апекай свайго даўняга і доб­рага сябра.
…Настойлівасць у дадатак да дабрыні могуць ствараць дзіўныя рэчы. Менавіта дзякуючы такім рысам дзядзькі Васі ўдалося залячыць вялікія пролежневыя раны ў Ігара. Дарэчы, не адзін раз спрабавалі зрабіць гэта ўрачы, нават не раённай, а абласной бальніцы, рабілі перасадку скуры ажно 4 разы, але такія аперацыі давалі толькі часовы эфект, скура на ранах не прыжывалася.
Дзядзька Вася спра­баваў розныя лекі, розныя мазі, у тым ліку і многія народныя. Не заўсёды і яны давалі станоўчы эфект. Але цярпенне і настойлівасць зрабілі сваю справу. Цяпер раны Ігара амаль ужо не турбуюць, дзякуючы чаму яму больш лёгка працаваць над сабою. Дарэчы, і тут удалося дасягнуць многага. Цяпер Ігар з дапамогай пад­ручных сродкаў можа сам сесці ў прагулачную каляску, каб выехаць на вуліцу. Нястомна распрацоўвае юнак ногі. Дзядзька Вася плануе зрабіць Ігару спецыяльныя паралельныя брусы, з дапамогай якіх юнаку можна было б вучыцца хадзіць.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Ігар ЗУБІК.
Фота Андрэя РЫБАЧУКА.

Опубликовано в «ГЧ» 10.08.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Buy Proviron-Ver online

nissan-ask.com.ua/

булимия лечение