Следчыя спрацавалі са знакам “плюс”

У Маларыцкім раённым аддзеле следчага камітэта Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі працы за першае паўгоддзе 2013 г. Што зроблена за гэты час, карэспандэнту райгазеты расказаў Алег Сцепанюк, начальнік аддзела.
— Асноўныя задачы, якія стаялі і стаяць перад намі, — гэта арганізацыя выездаў на месцы здарэнняў па заявах, паведамленнях грама­дзян аб учыненых злачынствах, арганізацыя працы і кіраўніцтва следча-аператыўнымі групамі на месцах здарэнняў, прыняцце законных і абгрунтаваных рашэнняў па матэрыялах праверак, своечасовасць узбуджэння і якасць расследавання крымінальных спраў, меры, што прымаюцца для пакрыцця матэрыяльнай шкоды, нанесенай злачыннымі дзеяннямі, устанаўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, і прыняцце мер да іх ліквідацыі.
Аналізуючы вынікі работы аддзела, можна зрабіць выснову, што ў цэлым кіраўніцтва аддзела і супрацоўнікі справіліся з пастаўленымі задачамі. Так, у гэтым годзе супрацоўнікі аддзела больш за 500 разоў выязджалі на месцы здарэнняў. У вытворчасці знаходзілася больш за 100 крымінальных спраў, узбуджаных па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Закончана вытворчасць больш за 70 крымінальных спраў, з ліку якіх больш за 60 накіравана ў суд. У асноўным гэта крымінальныя справы па фактах крадзяжоў маёмасці рознай формы ўласнасці, нанясенне цялесных пакалечанняў, у тым ліку цяжкіх, дарожна-траспартных здарэнняў, хуліганстваў і г.д.
Калі параўноўваць працу аддзела ў цэлым і паказчыкі з аналагічным перыядам мінулага года, то сёлета назіраецца станоўчая дынаміка. Напрыклад, больш на 21 завершана вытворчасць крымінальных спраў. Варта адзначыць і значныя паляпшэнні ў аператыўнасці расследавання. У парадку паскоранай вытворчасці закончана больш за 30 крымінальных спраў. Прынятымі мерамі ўдалося высветліць месцазнаходжанне злачынцы, які хаваўся ад следства. Яму ўжо прад’яўлена абвінавачванне, а крымінальная справа накіравана на разгляд у суд. Акрамя таго, варта падкрэсліць інтэнсіўнасць працы па кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, якая нанесена злачыннымі дзеяннямі. Дзякуючы гэтаму, пацярпелым кампенсаваны матэрыяльны ўрон на суму больш за 70 мільёнаў рублёў.
Дарэчы, сёння калектыў раённага аддзела — адзін з самых маладых у вобласці. Пакуль што толькі адзін супрацоўнік мае стаж следчай працы больш за тры гады. Тры супрацоўнікі аддзела — са стажам працы да аднаго года. Адной з асноўных задач на 2013 г. для маладых супрацоўнікаў было ўваходжанне ў “курс спраў”, павышэнне прафесійнага ўзроўню, атрыманне неабходных ведаў, уменняў і навыкаў, якія даюць ім права самастойнага расследавання крымінальных спраў па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Можна сказаць, што следчыя Злата Горбік, Дзмітрый Струнец і Наталля Аўдзяюк справіліся з пастаўленымі задачамі і сталі паўнапраўнымі следчымі. Так, З.С.Горбік у гэтым годзе закончыла вытворчасць і накіравала ў суд 16 крымінальных спраў, пры гэтым забяспечыла іх своечасовасць і належную якасць расследавання.
— Ці можна да вас уладкавацца на працу?
— Можна. З улікам існуючых вакансій будзем рады грамадзянам, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю і жадаюць працаваць у нашым аддзеле на пасадзе следчых. Акрамя гэтага, у перспектыве могуць камплектавацца службы тылавога забеспячэння і рэжымна-сакрэтнай дзейнасці. Тут могуць працаваць асобы без юрыдычнай адукацыі.
Выпускнікі агульнаадукацыйных школ і юнакі, якія прайшлі тэрміновую службу, могуць атрымаць у нас рэкамендацыі для навучання ў Акадэміі МУС на следча-экспертным факультэце з наступным працаўладкаваннем на пасады следчых, у тым ліку і ў іншыя аддзелы вобласці і рэспублікі. Па ўсіх пытаннях працаўладкавання можна звяртацца па тэлефонах: 2-33-21, 2-33-22, 2-15-32 або на адрас: г. Маларыта, вул. Савецкая, 18 (каб. 12, 15, 16).
* * *
На нарадзе Маларыцкага раённага аддзела следчага камітэта прысутнічаў намеснік начальніка ўпраўлення следчага камітэта па Брэсцкай вобласці падпалкоўнік юстыцыі С.А. Удовікаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алег Сцепанюк, начальнік Маларыцкага раённага аддзела следчага камітэта РБ.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.08.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua

ディテール ac-sodan.info