Старт у прафесію

У 9 установах адукацыі раёна да працы прыступіла 14 маладых педагогаў.

У раён яны накіраваны пасля заканчэння розных навучальных устаноў. 11 чалавек вышэйшую адукацыі атрымалі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна, адзін – у Баранавіцкім дзяржаўным універ­сітэце, адзін – у Мінс­кім дзяржаўным лінгвістычным універ­сітэце. Яшчэ адзін чалавек закончыў Пінскі каледж БрДУ імя А.С. Пушкіна і бу­дзе працаваць выхавальнікам у дзіцячым садку. 7 маладых педагогаў родам з Маларытчыны. Адразу трыма сейбітамі разумнага, добрага, вечнага папоўніўся педагагічны калектыў Дарапеевіцкага д/с-СШ, двума – СШ №2, Лукаўская СШ, Ляхавецкі д/с-СШ.
Вікторыя Рабчынская на першае месца працы накіравана ў Чарнянскую СШ. Тут яна будзе выкладаць гісторыю.
— Я выпускніца гэтай жа школы, — кажа Вікторыя Юр’еўна. – Пачынаць трошкі страшнавата, хоць і атрымала грунтоўныя веды і падрыхтоўку ў ВНУ. Але дома, кажуць, і родныя сцены дапамагаюць. Плюсам лічу і тое, што практычна ўсіх вучняў ведаю. Падтрымку ва ўсім аказвае і маці Жанна Мікалаеўна, якая ў Чарнянскай школе не адзін год выкладае родную мову і літаратуру. Яна падказвае, раіць, кансультуе. Буду працаваць у школе і адначасова старанна вучыцца ў маці і пераймаць яе багаты вопыт і педагагічнае майстэрства.
Вікторыя Рабчынская прызналася, што хоць вучэбныя заняткі яшчэ і не пачаліся, але яна дасканала рыхтуецца да іх: пераглядае метадычную і даведачную літаратуру, універсітэцкія канспекты.
— Буду імкнуцца да таго, каб кожны мой урок прайшоў цікава, пазнавальна для вучняў, і абавязкова быў карысным, — такую мэту перад сабой ставіць маладая настаўніца з Чарнянскай СШ Вікторыя Юр’еўна.
***
Шчыра віншуем усіх маладых педагогаў, якія пачалі сваю працоўную дзейнасць ва ўстановах адукацыі раёна, з новым навучальным годам, жадаем творчых поспехаў і узлётаў, добрых вучняў і бадзёрасці, аптымізму і здзяйснення запланаванага, а таксама – самарэалізацыі і ўпэўненасці ў сваіх ведах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вікторыя Рабчынская, малады настаўнік Чарнянскай СШ, разам са сваёй маці Жаннай Мікалаеўнай.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 28.08.2013 г.

Добавить комментарий


www.topobzor.info/tag/vernee/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!