Майстар-клас на “Ягелонскім кірмашы”

Валянціна Струнец, дырэктар раённага Цэнтра народнай творчасці, і Сцепаніда Сцепанюк, народны майстар Рэспублікі Беларусь, жыхарка в. Дарапеевічы, па запрашэнню Цэнтра культуры ў Любліне (Польшча) прынялі ўдзел у 4-дзённым, традыцыйным, міжнародным “Ягелонскім кірмашы”.Адна з яго мэт — культурны абмен паміж Польшчай, Беларуссю, Украінай, Прыбалтыкай і іншымі дзяржавамі, што знаходзяцца побач. У складзе дэлегацыі з нашай краіны на гэты раз было 18 чалавек. Годна на кірмашы была прадстаўлена і Маларытчына. Валянціна Мікалаеўна дэманстравала 35 вышытых сваіх вырабаў, а Сцепаніда Аляксееўна — 30 тканых.
— Мерапрыемства праходзіла ў Старым Горадзе, мікрараёне Любліна, — кажа Валянціна Струнец. – Мы паказвалі і расказвалі пра маларыцкі строй адзення, яго асаблівасці, дэталі. Усе былі ў захапленні ад прыгажосці і маляўнічасці ўзораў на адзенні строю. Са Сцепанідай Аляксе­еўнай давялося стаць своеасаблівымі жывымі манекенамі, бо многія падыходзілі да нас і прасілі сфатаграфавацца з імі на памяць. Наогул, у дні Ягелонскага кірмашу ў Люблін з’язджаецца шмат турыстаў з многіх краін свету. Іх прыцягваюць сюды прэзентацыі народных рамёстваў і промыслаў, мастацкія выставы, вулічныя спектаклі, канцэрты народнай музыкі і маляўнічыя рэканструкцыі гістарычных падзей.Вуліцы Старога Горада на некалькі дзён запаўняюцца самымі рознымі творчымі людзьмі — мастакамі, рамеснікамі, вышывальшчыцамі, тка­чыхамі,ганчарамі… Народныя майстры ўсіх, у каго ёсць жаданне, вучаць свайму рамяству.
Валянціна Струнец і Сцепаніда Сцепанюк давалі майстар-клас па прадзенню лёну і завязванню плата. Ля іх збіралася многа людзей, якія з захапленнем назіралі за тым, як твораць на вачах цуд рукі майстрых-чараўніц.
Ад арганізатараў між­народнага мерапрыемства Валянціна Струнец і Сцепаніда Сцепанюк атрымалі дыпломы за эстэтычныя знаходкі, артыстызм і майстэрскае правядзенне майстар-класа, захаванне традыцыйных народных промыслаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Струнец і Сцепаніда Сцепанюк на Ягелонскім кірмашы ў г. Любліне.

Опубликовано в «ГЧ» 28.08.2013 г.

Добавить комментарий


babyforyou.org

adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!