“Беларускі вянок» з традыцыяй Маларытчыны

“Беларускі вянок” – так называўся абласны фестываль дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў, што забяспечваюць набыццё прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, які праходзіў у горадзе Пінску. Удзел у ім прыняла і каманда Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага  ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.  На фальклорнае свята былі прадстаўлены малюнкі, роспіс па шклу і кавальскія вырабы – арыгінальныя кованыя ружы. А яшчэ навучэнцы са сваімі мастацкімі кіраўнікамі Анатолем Барысюком і Уладзімірам Галавіем падрыхтавалі цікавую пастаноўку, у якой яскрава прадставілі такую традыцыю свайго рэгіёна, як “Дажынкі”. Ясь і Яніна, галоўныя героі пастаноўкі, віталі гасцей, святкавалі ўрачыстасць, шчодра частавалі ўсіх. Каларыт абраду надавалі прыгожыя дэкарацыі жытнёвага поля, нацыянальныя касцюмы і мясцовая мова. Багатае на народныя традыцыі выступленне маларытчан было высока ацэнена журы. З фестывалю каманда вярнулася з перамогай і цяпер будзе абараняць гонар вобласці на рэспубліканскім фестывалі ў Мінску.
Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий