Новы купал — для царквы

Зранку 16 жніўня неба над Арэхавам было зацягнута хмарамі. Айцец Анатоль Дударчук, настаяцель царквы ў імя святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы, перажываў, што вось-вось пачнецца дождж і перашкодзіць запланаваным работам: трэба паставіць на месца новы цэнтральны купал. Трошкі пачакаўшы, вырашылі ўсё ж распачынаць справу. І дзіва: хутка хмары разышліся, і царкву асвяціў промень сонца.
— Добраўпарадкаванне царквы мы прымеркавалі да 15-годдзя з дня яе асвячэння, — кажа настаяцель Анатоль Дударчук. — Работы распачалі яшчэ 3 гады таму. Многае за гэты час ужо зроблена. А вось сёння, можна сказаць, апошняя стадыя. Конусападобны купал, які аббіты бляхай жоўтага колеру, мае памер 4,5 х 5 метраў і вагу 2 тоны 200 кг, зойме сваё пачэснае месца. Царква, пасля ўстаноўкі купала, будзе мець вышыню пад 28 метраў і стане, напэўна, самай высокай на Маларытчыне.
…Пасля малітвы і асвячэння купала пачынаюцца работы па падняццю яго.
***
Упершыню Арэхаўская царква згадваецца ў дакументах 1668 г. У 1792 годзе ў вёсцы быў пабудаваны драўляны, на каменным падмурку храм, плошчай 252 метры квадратныя. Царкве належала 217 дзесяцін зямлі. У 1873 г. да храма прыбудавана званіца, а ў 1882 г. будынак звонку быў абшыты дошкамі і афарбаваны алейнымі фарбамі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны настаяцель Свята-Параскева-Пятніцкай царквы айцец Андрэй Флячынскі таемна аказваў дапамогу партызанам. У верасні 1943 г. фашысты спалілі Арэхава і царкву. Пасля гэтага айцец Андрэй знаходзіўся ў партызанскім атрадзе.
У 1990 г. па ініцыятыве прыхаджан вёсак Арэхава, Дрочава, Перавое, Зеляніца ў Маларыцкі райвыканкам было накіравана хадайніцтва дазволіць пачаць будаўніцтва царквы ў вёсцы Арэхава.
18 студзеня 1991 г. створана раённая камісія для вывучэння грамадскай думкі насельніцтва, што пражывала на тэрыторыі сельсавета. У той жа час выканкам Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў выдаў пасведчанне аб рэгістрацыі Статута (палажэння) Праваслаўнай Свята-Параскева-Пятніцкай царквы ў в.Арэхава.
28 студзеня 1992 г. пад будаўніцтва адве­дзены ўчастак плошчай 2090 метраў квадратных. 10 ліпеня 1993 г. адбылося асвячэнне месца для будаўніцтва царквы і каменя, закладзенага ў падмурак.14 кастрычніка 1994 г. настаяцелем Арэхаўскага прыходу быў прызначаны святар Анатоль Дударчук, які 25 кастрычніка гэтага года пачаў праводзіць богаслужэнні ў будынку былой школы, абсталяванай часова пад царкву. У 1995 г. узвядзенне царквы было завершана, і ў дзень храмавага свята адбылося саборнае набажэнства. У 1996 г., напярэдадні Раства Хрыстова, у храме ўсталявалі 4-ярусны іканастас. Летам 1998 г. ў храме быў распісаны купал. 1 кастрычніка 1998 г. пры царкве пачала дзейнічаць Нядзельная школа. 12 лістапада 1998 храм асвяціў Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі.
На здымку: новы купал займае сваё месца.

Опубликовано в «ГЧ» 4.09.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


artma.net.ua

автоматический полив хантер

steroid-pharm.com/xanodrol-oxandrolone.html