Праваслаўе – рэлігія свабоды

Такой тэме быў прысвечаны VІ маладзёжны семінар-злёт Брэсцкай епархіі “Адзінства”, які праходзіў у населеным пункце Вяжное (Пружанскі раён) на тэрыторыі Свята-Мікалаеўскага скіта Брэсцкага Свята-Нараджэння-Багародзічнага жаночага манастыра. У ім брала ўдзел амаль 400 чалавек рознага ўзросту з Брэсцкай і Пінскай епархій, а таксама госці з Украіны і Польшчы і інш.
Па традыцыі на семінары-злёце пабывалі і братчыкі маладзёжнага праваслаўнага руху пры Свята-Мікалаеўскім храме г.Маларыты. Па благаславенню благачыннага айца Віктара Паляцілы 15 чалавек правялі незабыўныя 4 дні ў палатачным гарадку ўдалечыні ад штодзённых клопатаў, праблем, мітусні, мабільных тэлефонаў, наўтбукаў, інтэрнэту і сацыяльных сетак.
У першы дзень семінара-злёту на ім пабываў Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі. Яго гутарка пра святкаванне 1025-годдзя хрышчэння Русі і адкрыла мерапрыемства. Пасля ўладыка адказаў на пытанні прысутных. Завяршылася сустрэча агульным фота на памяць. Цэнтральнай падзеяй стала архіерэйская начная боская літургія напярэдадні дня святкавання абраза Божай Маці “Смаленская”.
Для маладых людзей было арганізавана шмат цікавых секцый, майстар-класаў, сустрэч, спартыўных гульняў. Акрамя таго, быў наладжаны вечар творчасці і знаёмстваў, у час якога ўсе брацтвы-ўдзельнікі правялі самапрэзентацыю.
Кожны дзень пачынаўся і заканчваўся агульнай малітвай. Але пасля гэтага моладзь не разыходзілася, яна цікава праводзіла час ля вогнішча з песнямі пад гітару.
Усе, хто жадаў, маглі падрыхтавацца да таінства прычашчэння, а таксама акунуцца ў крыніцы. Завяршыўся семінар-злёт падзячным малебнам.
На здымку: у час семінара-злёту.

Опубликовано в «ГЧ» 4.09.2013 г.

Добавить комментарий


https://etalon.com.ua

www.designedby3d.com

www.progressive.ua/website_development/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!