У лідарах — “Эліс-Прым”

І сёлета ЦБУ № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк” сумесна з райвыканкамам праводзіў конкурс сярод арганізацый гандлю і сервісу раёна па павелічэнні долі прыросту безнаяўнага абароту да агульнай сумы безнаяўнага абароту з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 32 кропак гандлю.
Пераможцам стаў калек­тыў магазіна “Аўтазапчасткі” прыватнага прадпрыемства “Эліс-Прым”, на другім месцы – калектыў магазіна “Радыётэхніка” «Брэстабл­гарант». Доля прыросту безнаяўнага абароту ў першым склала 239,7%, у другім – 230,3%.
Пераможцы конкурсу былі заахвочаны каштоўнымі падарункамі, якія ўручыў дырэктар ЦБУ № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк” Алег Якубчык.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час заахвочвання пераможцаў конкурсу.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 4.09.2013 г.

Добавить комментарий


как начать экономить деньги

www.cl24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!