НАПАМІН НАШЧАДКАМ

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” выступіла з ініцыятывай правядзення сустрэч са знакамітымі землякамі. Падтрымаўшы гэтую ініцыятыву, у СШ №1 на сустрэчу з вучнямі запрасілі былых дырэктараў сваёй школы. Паколькі яна праходзіла напярэдадні важнай падзеі – 65-годдзя Перамогі, размова сама сабою пайшла пра вайну і цяжкі шлях народа да вызвалення. Больш за 10 гадоў першую гарадскую школу ўзначальваў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, цяперашні старшыня савета ветэранаў раёна Васіль Піліпавіч Маркаў. Было яму што расказаць школьнікам і пра ўдзел у баях, і пра даручаную пасля вайны  няпростую справу — аднавіць у раёне сістэму адукацыі. Яшчэ адзін госць – былы дырэктар школы Аляксандр Георгіевіч Каралёў — пра вайну, як адзначыў ён у размове са школьнікамі, ведаў па кнігах, фільмах, расказах ветэранаў. Але шмат цікавага гэты чалавек мог распавесці пра свайго былога кіраўніка Васіля Піліпавіча Маркава – і ў першую чаргу пра вялікую пошукавую работу, якой было прысвечана ўсё жыццё ветэрана. А гэта і паездкі разам з вучнямі па месцах баявой славы, і сустрэчы з удзельнікамі вайны, якія вызвалялі раён, і стварэнне ў школах, дзе ён працаваў, музеяў баявой славы.
З расказаў былых кіраў­нікоў школы хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра многія цікавыя факты з гісторыі першай у раёне навучальнай установы, якая ў 2012 годзе адзначыць свой 150-гадовы юбілей.
У памяць аб сустрэчы на тэрыторыі ля школы вучні разам з гасцямі пасадзілі дрэвы перамогі – маленькія ніцыя вербы – напамін нашчадкам пра подзвіг лю­дзей, на долю якіх выпала выпрабаванне вайной.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час пасадкі дрэў перамогі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


ремонт квартир киев цена

biceps-ua.com/

https://adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!